Тэмпэратура плаўленьня
Тэмпэрату́ра плаўле́ньня і зацьвярдзе́ньня — тэмпэратура, пры якой цьвёрдае крышталічнае цела зьдзяйсьняе пераход у вадкі стан і наадварот. Пры тэмпэратуры плаўленьня рэчыва можа знаходзіцца як у вадкім, так і ў цьвёрдым стане. Пры падвядзеньні дадатковага цяпла рэчыва пяройдзе ў вадкі стан, а тэмпэратура ня будзе мяняцца, пакуль усё рэчыва ў разгляданай сыстэме не расплавіцца. Пры адвядзеньні лішняга цяпла (астуджэньні) рэчыва будзе пераходзіць у цьвёрды стан (застываньне) і, пакуль яно не застыне цалкам, тэмпэратура ня зьменіцца.
Тэмпэратура плаўленьня/зацьвярдзеньня і тэмпэратура кіпеньня/кандэнсацыі лічацца важнымі фізычнымі ўласьцівасьцямі рэчыва. Тэмпэратура зацьвярдзеньня супадае з тэмпэратурай плаўленьня толькі для чыстага рэчыва.
рэчыва | тэмпэратура плаўленьня (°C) |
Крыніца |
---|---|---|
гель (пры 2,5 МПа) | -272,2 | [1] |
вадарод | -259,2 | [2] |
тлен | -218,8 | [3] |
азот | -210,0 | [4] |
мэтан | 182,5 | [5] |
этаноль | -114,5 | [6] |
хлёр | -100,5 | [7] |
аміяк | -77,7 | [8] |
ртуць | 38,87 | [9] |
вадзяны лёд | 0 | |
бэнзоль | +5,53 | |
цэз | +28,64 | |
цукроза | +185 | |
цукрын | +225 | |
цына | +231,93 | |
волава | +327,5 | |
алюмін | +660,1 | |
срэбра | +960,8 | |
золата | +1063 | |
крэмн | +1415 | |
жалеза | +1539 | |
плятына | +1769,3 | |
карунд | +2050 | |
тытан | +2196 | |
рутэн | +2250 | |
цыркон | +2398 | |
карбід крэмну | +2457 | |
осм | +3054 | |
малібдэн | +3163 | |
вальфрам | +3410 | |
вуглярод | +3547 | |
аксід тору | +3623 | |
карбід гафну | +3960 | |
карбід тантала-гафну | +4216 |