Галь
хімічны элемэнт з атамным нумарам 31
Галь (па-лацінску: Gallium) Ga — хімічны элемэнт III групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 31. Серабрыста-белы мэтал. Шырока распаўсюджаны ў зямной кары, але вельмі расьсеяны. Адзіны мінэрал — галіт, невялікія запасы ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (былы Заір).
Выкарыстоўваецца ў якасьці тэрмамэтрычнай вадкасьці для вымярэньня тэмпэратур да 1000°С. Як і бісмут прымяняецца ў атамных рэактарах у якасьці цепланосьбіта.