Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца

беларуская літаратурная ўзнагарода

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца — прэмія, заснаваная 28 сьнежня 2011 году, якая прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, выдадзенаю (у папяровым або электронным варыянтах) у папярэднім годзе на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка».

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца
Апісаньнеза найлепшую кнігу прозы на беларускай мове
АрганізатарАмбасада Рэспублікі Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі інстытут у Менску, Беларускі ПЭН-цэнтар, Саюз беларускіх пісьменьнікаў
КраінаБеларусь
Першае прысуджэньне2012
Афіцыйны сайтgedroyc.by

Заснавальнікамі літаратурнай узнагароды выступілі амбасада Рэспублікі Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі інстытут у Менску, Беларускі ПЭН-цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў[1].

Прэмія была названая ў гонар ураджэнца Менску, польскага публіцыста і палітыка Ежы Гедройца, які ў сваёй культурнай дзейнасьці быў пасьлядоўным прыхільнікам добрасуседзкіх зносінаў паміж Польшчай і Беларусьсю, Летувой і Ўкраінай[1].

Першая прэмія (2012)

рэдагаваць

Намінаваньне праходзіла ў тры этапы. У склад журы прэміі ўваходзілі прадстаўнікі зь Беларусі і Польшчы: беларускі бок прадстаўлялі Валянцін Акудовіч, Маргарыта Аляшкевіч, Уладзімер Арлоў, Барыс Пятровіч, Людміла Рублеўская і Андрэй Хадановіч; польскі — Пётар Казакевіч, Адам Паморскі і Лешак Шарэпка (ганаровы старшыня журы)[1]. 12 студзеня 2012 году журы Літаратурнай прэміі Гедройца вызначыла лонг-ліст прэміі, у які ўвайшлі кнігі 12 беларускіх празаікаў, выдадзеныя цягам 2011 году[2].

7 лютага 2012 году на на сядзібе Беларускага ПЭН-Цэнтру адбылася прэс-канфэрэнцыя, на якой быў абвешчаны шорт-ліст прэміі, у які трапілі кнігі 6 празаікаў:

 
Павал Касьцюкевіч на ўручэньні прэміі 3 сакавіка

Абвяшчэньне і ўшанаваньне пераможцы адбылося 3 сакавіка 2012 году ў Палацы мастацтваў, у Міжнародны дзень пісьменьніка. Найбольш цікавыя ўрыўкі з кожнай кнігі былі прачытаныя акторамі.

Пераможцам быў прызнаны Павал Касьцюкевіч за кнігу прозы «Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту». Другое месца — у Альгерда Бахарэвіча, «Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча», трэцяе — у Андрэя Федарэнкі, «Мяжа»[3]. Пераможца атрымаў сэртыфікат на суму ў 105 мільёнаў рублёў ад Сомбелбанка[4] і пуцёўку на востраў Готлянд (Швэцыя). Узнагарода за другое месца прадугледжвала месячны побыт ва Ўроцлаве і выданьне кнігі ў Польшчы, у некамэрцыйным выдавецтве «Калегіюм Эўропы Ўсходняй»[5]. «Мяжа» Андрэя Федарэнкі замкнула кола фіналістаў, а пісьменьнік атрымаў запрашэньне ў польскі «горад сустрэч» — Уроцлаў[6].

Лонг-ліст і вынікі

рэдагаваць
Аўтар Назва Выдавецтва Вынік
Уладзіслаў Ахроменка «Тэорыя змовы» Менск: Логвінаў шорт-ліст
Альгерд Бахарэвіч «Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча» Радыё Свабода, сэрыя «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» 2 месца
Лявон Вольскі «Міларусь» Менск: Мэдыял, сэрыя «Кнігарня Пісьменьніка»
Віктар Карамазаў «Мастак і парабкі» Менск: Мэдысонт
Павал Касьцюкевіч «Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту» Менск: Логвінаў 1 месца
Артур Клінаў «Шалом: ваенны раман» Менск: Логвінаў (сэрыя «Кнігарня „Нашай Нівы“») шорт-ліст
Аляксандар Лукашук «Сьлед матылька. Освальд у Менску» Радыё Свабода (сэрыя «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе») шорт-ліст
Ян Максімюк «Словы ў голым полі» Менск: Логвінаў (сэрыя "Галерэя «Б»)
Віктар Марціновіч «Сьцюдзёны вырай» 34mag.net (электроннае выданьне)
Ала Сямёнава «У сьвятой краіне выгнаньня» Менск: Кнігазбор (сэрыя «Кнігарня пісьменьніка»)
Андрэй Федарэнка «Мяжа» Менск: Літаратура і Мастацтва (сэрыя «Лімаўскі фальварак») 3 месца
Макс Шчур «Ліст, знойдзены на папялішчы» Познань: Белы крумкач

На адной зь лютаўскіх канфэрэнцыяў амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка паведаміў, што прэмія была створаная менавіта дзеля падтрымкі і папулярызацыі сучаснай прозы краіны-суседкі[6].

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць
  • букмэкеры менскіх літаратурных салёнаў прымалі найбольшыя стаўкі на Лукашукоў «Сьлед матылька» і клінаўскі «Шалом», але ў выніку гэтыя кнігі нават ня трапілі ў тройку пераможцаў[5].
  • Павал Касьцюкевіч заявіў аб намеры перадаць частку прэміі сям’і віцебскага апазыцыянэра Сяргея Каваленкі, асуджанага нядаўна на два гады і адзін месяц пазбаўленьня волі, у якога на ўтрыманьні знаходзяцца двое непаўналетніх дзяцей[7].

Другая прэмія (2013)

рэдагаваць

У кастрычніку 2012 году абвешчана аб правядзеньні другой прэміі імя Гедройца за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) у 2012 годзе на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» й «эсэістыка». У лістападзе 2012 году стала вядома, што зь беларускага боку ў складзе журы будуць працаваць філёзаф Валянцін Акудовіч, пісьменьнікі Уладзімер Арлоў і Павал Касьцюкевіч — як леташні ляўрэат прэміі, крытык Ганна Кісьліцына, старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, рэдактар часопісу «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, паэт і кіраўнік ПЭН-Цэнтру Андрэй Хадановіч. З польскага боку ў журы ўвайшлі: перакладчыца Малгажата Бухалік, дырэктар Польскага Інстытуту ў Менску Пётар Казакевіч, перакладнік і прэзыдэнт Польскага ПЭН-клюбу Адам Паморскі і Надзвычайны й Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка (ганаровы старшыня журы). 11 студзеня 2013 году быў абвешчаны лонг-ліст прэміі (12 пазыцыяў). 11 лютага 2013 году быў абвешчаны шорт-ліст прэміі (6 пазыцыяў). Абвяшчэньне й ушанаваньне пераможцаў адбылося 1 сакавіка 2013 году, у Міжнародны дзень пісьменьніка ў канфэрэнц-залі Princess гатэлю Crowne Plaza ў Менску.[8].

Лонг-ліст і вынікі

рэдагаваць
Аўтар Назва Вынік
Сяргей Балахонаў «Зямля пад крыламі Фэнікса» шорт-ліст
Альгерд Бахарэвіч «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» 2 месца
Алена Брава «Рай даўно перанаселены»
Адам Глёбус «Сказы» 3 месца
Паліна Качаткова «Матылі»
Уладзімер Някляеў «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без» 1 месца
Андрэй Пакроўскі «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза»
Алесь Пашкевіч «Сімъ ПобѢдиши»
Людміла Рублеўская «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» шорт-ліст
Юры Станкевіч «Шал» шорт-ліст
Уладзімер Сьцяпан «Адна капейка»
Андрэй Федарэнка «Ланцуг»

Трэцяя прэмія (2014)

рэдагаваць

У студзені 2014 году абвешчана аб правядзеньні трэцяй прэміі імя Гедройца за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) у 2013 годзе на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» й «эсэістыка». У тым жа месяцы стала вядома, што зь беларускага боку ў складзе журы будуць працаваць філёзаф Валянцін Акудовіч, пісьменьнікі Уладзімер Арлоў і Альгерд Бахарэвіч, літаратураназнаўца Ціхан Чарнякевіч, старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, рэдактар часопісу «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, паэт і кіраўнік ПЭН-Цэнтру Андрэй Хадановіч. З польскага боку ў журы ўвайшлі: перакладніца Малгажата Бухалік, дырэктар Польскага Інстытуту ў Менску Пётар Казакевіч, перакладнік і прэзыдэнт Польскага ПЭН-клюбу Адам Паморскі і Надзвычайны й Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка (ганаровы старшыня журы). 27 лютага 2014 году быў абвешчаны лонг-ліст прэміі (12 пазыцыяў).[9] 16 траўня 2014 году быў абвешчаны лонг-ліст прэміі (6 пазыцыяў).[10] 2 чэрвеня 2014 году былі абвешчаныя пераможцы.[11]

Лонг-ліст і вынікі

рэдагаваць
Аўтар Назва Вынік
Уладзіслаў Ахроменка «Музы і сьвіньні»
Ігар Бабкоў «Хвілінка» 1 месца
Алена Брава «Дараваньне. Прощение. Vergebung» шорт-ліст
Сяргей Вераціла «Разьбітае сэрца Вітаўта» шорт-ліст
Адам Глёбус «Казкі пра дарослых»
Сяргей Дубавец «Errata»
Артур Клінаў «Шклатара» 2 месца
Аляксандар Лукашук «Зкімбы-зымбы»
Вінцэсь Мудроў «Багун» 3 месца
Кацярына Ааро «Сарочае радыё»
Людміла Рублеўская «Ночы на Плябанскіх млынах» шорт-ліст
Наталка Харытанюк «Сьмерць лесьбіянкі»

Чацьвертая прэмія (2015)

рэдагаваць
 
Цырымонія ўзнагароджаньня прэміяй імя Гедройца. Менск, 1 чэрвеня 2015

22 кастрычніка 2014 году быў абвешчаны склад журы чацьвертай прэміі: Уладзімер Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глёбус, Ганна Кісьліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.[12] 30 сакавіка 2015 зьявіўся доўгі сьпіс прэміі.[13]

Лонг-ліст і вынікі

рэдагаваць
Аўтар Назва Вынік
Сяргей Абламейка «Настальгія»
Тацяна Барысік «Жанчына і леапард» 2 месца
Альгерд Бахарэвіч «Дзеці Аліндаркі» 3 месца
Антон Францішак Брыль «Ян Ялмужна» шорт-ліст
Віталь Воранаў «Шэптам»
Андрэй Гуцаў «Кніга зданяў» шорт-ліст
Сяргей Дубавец «Сіні карабель у блакітным моры плыве» шорт-ліст
Віктар Казько «Час зьбіраць косьці» 1 месца
Віктар Марціновіч «Мова»
Пістончык «Дэгенэратыўны слоўнік»
Людміла Рублеўская «Авантуры студыёзуса Вырвіча»
Юры Станкевіч «Брамнік заўжды самотны»

Восьмая прэмія (2019)

рэдагаваць

5 чэрвеня 2019 быў абвешчаны склад журы восьмага сэзону: Пятро Васючэнка, Максім Жбанкоў, Марыя Мартысевіч, Анжэла Мельнікава, Жана Капуста, Алесь Пашкевіч і Ганна Севярынец.[14] Адмовіліся ад удзелу ў прэміі Андрусь Горват і Альгерд Бахарэвіч[15].

Лонг-ліст і вынікі

рэдагаваць

27 жніўня 2019 быў абвешчаны лонг-ліст з 12 пазыцыяў,[16] 2 верасьня — шорт-ліст з 6 пазыцыяў.[17] Была ўпершыню ўручаная ўзнагарода ў намінацыі «Выбар Алексіевіч»[18]

Аўтар Назва Выдавецтва Вынік
Міхал Андрасюк «Поўня» Беласток: Праграмная рада тыднёвіка «Ніва» 2 месца
Алена Брава «Садомская яблыня» Мінск: Галіяфы 3 месца
Валер Гапееў «Пазл» Мінск: Галіяфы
Сяргей Дубавец «Д’ябал запрэжаны ў плуг» Вільня: Логвінаў
Сяргей Календа «Часам панкі паміраюць» Вільня: Логвінаў Выбар Алексіевіч
Віктар Марціновіч «Ноч» Мінск: Кнігазбор
Вінцэсь Мудроў «Помнік літары Ў» Мінск: Янушкевіч
Людміла Рублеўская «Пантофля Мнемазіны» Мінск: Янушкевіч
Ільля Сін «Libido» Мінск: Кнігазбор 1 месца
Андрэй Федарэнка «Сузіральнік» Мінск: Кнігазбор
Юлія Шарова «Вяртанне Ліліт» Мінск: Янушкевіч шорт-ліст
Сяргей Шупа «Падарожжа ў БНР» Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода шорт-ліст
  1. ^ а б в Заснаваная літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца. ПрайдзіСьвет (28 сьнежня 2011). Праверана 9 сакавіка 2012 г.
  2. ^ Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца: лонг-ліст. Новы Час (14 студзеня 2012). Праверана 9 сакавіка 2012 г.
  3. ^ Лаўрэатам прэміі Ежы Гедройца стаў Павал Касцюкевіч. Белсат (3 сакавіка 2012). Праверана 9 сакавіка 2012 г.
  4. ^ Першую прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў Павал Касцюкевіч. Эўрапейскае радыё для Беларусі (3 сакавіка 2012). Праверана 9 сакавіка 2012 г.
  5. ^ а б Мікола Бугай (3 сакавіка 2012) Прэмію Гедройца атрымаў Касцюкевіч — за «Зборную». Наша НіваПраверана 9 сакавіка 2012 г.
  6. ^ а б Кацярына Радзюк Стымул пісаць па-беларуску. Вечерний Брест. Праверана 9 сакавіка 2012 г.
  7. ^ Сяргей Пульша Прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў пісьменнік Павел Касцюкевіч. БелаПАНПраверана 9 сакавіка 2012 г.
  8. ^ Прэміяй імя Ежы Гедройца ўганараваныя Уладзімір Някляеў, Альгерд Бахарэвіч і Адам Глобус https://web.archive.org/web/20170124104720/http://www.lit-bel.org/by/news/3595.html
  9. ^ Глобус, Рублеўская, Дубавец і іншыя: аб’яўлены лонг-ліст прэміі Гедройца http://nn.by/?c=ar&i=125467..
  10. ^ http://euroradio.fm/abveshchany-short-list-premii-imya-ezhy-gedroyca
  11. ^ https://web.archive.org/web/20160305034555/http://news.tut.by/culture/401600.html
  12. ^ https://web.archive.org/web/20160304120150/http://pen-centre.by/2014/10/22/premya-gedroyca-adkrysya-novy-sezon.html
  13. ^ https://web.archive.org/web/20160304102152/http://pen-centre.by/2015/03/30/zhury-vyznachyla-dog-sps-prem-gedroyca.html
  14. ^ https://web.archive.org/web/20191025205511/https://pen-centre.by/2019/06/05/abveshchana-zhury-prjem-ezhy-gedrojca.html
  15. ^ nn.by
  16. ^ https://web.archive.org/web/20191025205115/https://pen-centre.by/2019/08/27/abveshchany-long-lst-prjem-gedrojca.html
  17. ^ https://web.archive.org/web/20190902183654/https://pen-centre.by/2019/09/02/zhury-abvjascla-short-lst-prem-gedrojca.html
  18. ^ svaboda.org

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць