Людміла Рублеўская
Людмі́ла Рубле́ўская (сапр. Людміла Іванаўна Шніп; нар. 5 ліпеня 1965 году, Менск) — беларуская пісьменьніца, паэтка, літаратарка.
Людміла Рублеўская лац. Ludmiła Rubleŭskaja | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 5 ліпеня 1965 (59 гадоў) |
Сужэнец | Віктар Шніп |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, паэтка |
Гады творчасьці | 1983 — цяпер |
Жанр | верш, паэма, раман, аповесьць |
Мова | беларуская мова[1] і расейская мова[1] |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com | |
http://lir-book.by/ |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыла аддзяленьне архітэктуры Менскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікуму (1984). Працавала ў канструктарскім бюро на ВА «Гарызонт». Вучылася на аддзяленьні паэзіі Літаратурнага інстытуту ў Маскве (1986—1987), затым перавялася на беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту БДУ, які скончыла ў 1994 годзе. Працавала ў газэце «Наша слова», часопісе «Першацвет». З 1996 году працавала ў адзьдзеле крытыкі, з 2002 — рэдактарка аддзелу літаратуры штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Да 2020 году была аглядальніцай аддзелу культуры газэты «Советская Белоруссия»[2]. З 2020 піша літаратурныя агляды на старонках газэты «Зьвязда».
Людміла Рублеўская кіруе суполкай маладых творцаў «Літаратурнае прадмесьце». Выкладае ў Школе маладога літаратара пры Саюзе беларускіх пісьменьнікаў[3].
Сябра СП СССР з 1990 году, сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў[4]. Жыве ў Менску. У шлюбе з паэтам Віктарам Шніпам.
Творчасьць
рэдагавацьВонкавыя выявы | |
---|---|
Выпуск праграмы «Дыяблог. Пра літаратуру» на тэлеканале «Беларусь 3» з удзелам Людмілы Рублёўскай. 15 кастрычніка 2015 |
Дэбютавала вершам у 1983 годзе ў газеце «Знамя юности».
Гісторыяцэнтрычныя творы Людмілы Рублеўская некаторыя беларускія крытыкі пахвальна параўноўваюць з «меладраматычнымі інтэрпрэтацыямі» мастацкіх ідэй Уладзіміра Караткевіча. Так, падзеі ў яе рамане «Золата забытых магіл» (2005) адбываюцца паралельна ў найбольш цікавыя для Караткевіча часы паўстання Кастуся Каліноўскага і ў наш час. А гераіня аповесці «Пярсцёнак апошняга імператара» (2005) спазнае трагічную і гераічную гісторыю свайго роду, які выяўляецца каралеўскім.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1990 года.
Зборнікі паэзіі:
- «Крокі па старых лесвіцах» (1990)
- «Адукацыя» (1990)
- «Замак месячнага сяйва» (1992)
- «Застаюся» (1996)
- «Балаган»(2000)
- «Рыцарскія хронікі» (2001)
- «Над замкавай вежай»(2003)
- «Шыпшына для Пані». Вершы, эсэ.(2007)
- «Вяртанне Інфанты»(2015)
Проза:
- «Старасвецкія міфы горада Б». Апавяданні. (2002)
- «Сэрца мармуровага анёла». Аповесці, апавяданні. (2003)
- «Пярсцёнак апошняга імператара». Аповесці, апавяданні. (2005)
- «Ночы на Плябанскіх Млынах». Раман, аповесці, апавяданні. (2013)
- «Сутарэнні Ромула». Раманы. (2010)
- «Сэрца мармуровага анёла». Раман, аповесці.(2012)
- «Дагератып». Раман.(2017)
- «Пантофля Мнемазіны». Раман. (2018)
Серыя раманаў «Авантуры Пранціша Вырвіча»
- «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» (2012, 2020)
- «Авантуры студыёзуса Вырвіча» (2014)
- «Авантуры драгуна Вырвіча» (2014)
- «Авантуры Пранціша Вырвіча, канфедэрата і здрадніка» (2017)
- «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара» (2019)
- «Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі» (2020)
- «Авантуры Пранціша Вырвіча, маршалка Менскага» (2023)
Кнігі для дзяцей:
«Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі. (2000)
«Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі. (2007 (Беласток, Польша))
«Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі. (2008)
«Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі. (2011)
«Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі. (2018)
«Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі (2021)
«Карона на дне віра, альбо Казкі з хутара Юстыны». Казкі. (2008)
Драматургія (асобным выданнем):
«Людвіка і Фабіян». П’еса на падставе архіўных дакументаў. Сумесна з В.Скалабанам. (2006).
Публіцыстыка і эсэістыка:
«Беседы о философах. От античности до эпохи возрождения». Эсэ. (2004)
«Я — мінчанін»(на бел., 2003)
«Я — минчанин». (в перев. на рус., 2006).
«Время и бремя архивов и имён» (у суаўтарстве з В.Скалабанам). Эсэ па гісторыі беларускай літаратуры. (2009)
«Рифма ценою в жизнь». Эсэ па гісторыі беларускай літаратуры. (2013)
«Рыцари и дамы Беларуси. Книга 1».(2013)
«Рыцари и дамы Беларуси. Книга 2».(2016)
«Рыцари и дамы Беларуси. Книга 3».(2018)
Мастацкая проза ў перакладзе на рускую мову:
- «Пляска смерти». Роман. (2011)
- «Жених панны Дануси» . Повесть, рассказы. (2012)
- «Авантюры Прантиша Вырвича, школяра и шпиона». (2016)
Кнігі серыі «Ретро-библиотека приключений и научной фантастики» (рамка) выдавецтва «Престиж-бук» (Москва). Серыя «Все авантюры Прантиша Вырвича»
- Т.1. «Авантюры Прантиша Вырвича». Романы «Авантюры Прантиша Вырвича, школяра и шпика» и «Пляска смерти». Москва, 2017.
- Т.2. «Авантюры студиозуса Вырвича». Роман «Авантюры студиозуса Вырвича». Цикл рассказов «Старосветские мифы города Б.» Москва, 2017.
- Т.3. «Авантюры драгуна Прантиша Вырвича». Роман «Авантюры драгуна Прантиша Вырвича», повести «Дети гомункулуса» и «Сердце мраморного ангела», цикл «Шляхетские рассказы». Москва, 2020.
- Т.4."Новые авантюры Прантиша Вырвича и Чёрного Доктора". Романы «Авантюры Прантиша Вырвича, изменника и конфедерата» и «Авантюры Вырвича из банды Чёрного Доктора». Москва, 2020.
Кнігі серыі навучальнага чытання Іллі Франка.
- «Белорусский с Людмилой Рублевской. Старосветские мифы города Б.» Москва, 2018.
- «Белорусский с Людмилой Рублевской. Ночи на Плебанских мельницах». Москва, 2019.
У перакладзе на украінскую мову:
- «Гра в Альбарутенію». Раман, аповесць, апавяданні. Кіеў, 2012.
Узнагароды
рэдагаваць- 2003 — пераможца конкурсу драматургіі «Купалавы далягляды»
- 2010 — пераможца літаратурнага конкурсу «Жанчына ў сучасным грамадстве» (Беларусь-Швецыя)
- медаль Францыска Скарыны (2011),
- 2011 — прэмія імя Францішка Багушэвіча, за раман «Сутарэнні Ромула»
- 2012 — прэмія Саюза журналістаў Беларусі «Залатое пяро»
- 2014 — прэмія «Залаты апостраф»
- 2014 — прэмія Саюза журналістаў Беларусі «Залатое пяро»
- 2015 — прэмія «Кніга году-2015» за раман «Авантуры студыёзуса Вырвіча»
- 2017 — прэмія Ежы Гедройца, ІІ месца за раман «Дагератып»
- 2017 — Нацыянальная літаратурная прэмія ў намінацыі «Найлепшы празаічны твор» — за раман «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»
Бібліяграфія
рэдагаваць- Зборнік вершаў «Крокі па старых лесьвіцах» (паэзія, 1990),
- «Адукацыя» (паэзія, 1990),
- «Замак месячнага сяйва» (паэзія),
- «Старасьвецкія міты горада Б» (проза, 2002),
- кнігі казак для дзяцей «Прыгоды мышкі Пік-Пік» (2000),
- «Дзеці Гамункулуса» (аповесьць, 2000),
- «Сэрца мармуровага анёла» (аповесьць, 2001),
- «Пярсцёнак апошняга імпэратара» (аповесьць, 2002),
- «Пасьля Цэзара» (паэма),
- «Першы запавет» (паэма),
- «Шыпшына для Пані» (вершы і эсэ, 2007),
- «Карона на дне віра, альбо Казкі з хутара Юстына» (2008),
- «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Раман-інструкцыя» (раман, 2008)
- «Время И бремя архивов и времен» (у саўтарстве зь Віталём Скалабанам, 2009).
- «Сутарэньні Ромула» (раман, 2010).
- «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» (першая кніга тэтралёгіі, раман 2012).
- «Авантуры студыёзуса Вырвіча» (другая кніга тэтралёгіі, раман 2014).
- «Авантуры драгуна Вырвіча» (трэцяя кніга тэтралёгіі, раман 2014).
- «Дагератып» (раман 2014).
- «Зьяўленьне інфанты» (вершы і проза, 2015).
- «Авантуры Пранціша Вырвіча» (тэтралёгія).
- «Пантофля Мнемазіны» (раман, 2018).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Пісьменніца Людміла Рублеўская звольнілася з «СБ. Беларусь сегодня». novychas.by (22 верасня 2020).
- ^ Сайт пісьменьніцы Людмілы Рублеўскай, http://lir-book.by/%d0%b1%d0%b8%d0%be%d0%b3%d1%80%d0%b0%d1%84%d0%b8%d1%8f/
- ^ Рублеўская Людміла // Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. — Менск: Мастацкая літаратура, 1994. — ISBN 5-340-00709-X
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Блог Л. Рублеўскай у LiveJournal.
- Людміла Рублеўская на сайце «Родныя вобразы».
- Выбраныя творы Л. Рублеўскай на «Беларускай Палічцы».
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|