Ганна Севярынец
Га́нна Канстанці́наўна Севяры́нец (нар. 23 кастрычніка 1975, Менск) — беларуская пісьменьніца, настаўніца і літаратуразнаўца[2].
Ганна Севярынец | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 23 кастрычніка 1975[1] (46 гадоў) |
Бацькі | Канстанцін Севярынец |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | выкладчыца, журналістка, пісьменьніца |
Узнагароды | |
БіяграфіяРэдагаваць
Нарадзілася ў сям’і беларускага журналіста Канстанціна Севярынца. Скончыла Філялягічны факультэт БДУ, асьпірантуру на катэдры расейскай літаратуры. Жыве ў Смалявічах.
Працавала ў школах і гімназіях Менску, пэўны час — у камэрцыйнай сфэры. Потым выкладала беларускую і расейскую мову і літаратуру ў Смалявіцкай раённай гімназіі. У 2019 годзе стала Настаўнікам году Смалявіцкага раёну. Улетку 2020 году ў яе скончыўся 5-гадовы працоўны кантракт, які адміністрацыя не працягнула[3]. Гэтаму папярэднічала публікацыя верша «А я за вас не галасавала ніколі» на сайце Радыё Свабода[4] як рэакцыі на ваяўнічыя заявы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, дзе той згадаў расстрэл тысячы чалавек у Андыжане кіраўніком Узбэкістану Ісламам Карымавам дзеля здушэньня путчу.
ПрэмііРэдагаваць
- 2017 год — «Гліняны Вялес», за кнігу «Дзень Святога Патрыка»
- 2018 год — доўгі сьпіс Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, за кнігу «Дзень Святога Патрыка»
- 2018 год — «Празрысты Эол», за вызначэньне дакладнай даты напісаньня верша Алеся Дудара «Пасеклі край наш папалам»
- 2019 год — «Чалавек году» (паводле вэрсіі газэты Наша Ніва), за асьветніцкую працу
- 2020 год — кароткі сьпіс Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Гасцініца „Бельгія“».
БібліяграфіяРэдагаваць
- Дзень Святога Патрыка (2017)[5]
- Уладзімір Дубоўка: ён і пра яго. Дакументальная біяграфія. (2017)
- Алесь Дудар. Выбраныя творы. Укладанне, прадмова, каментары Г. Севярынец (2017)
- Гасцініца «Бельгія» (2019)
- Вакол Пятра Глебкі (2019)
- Янка Купала. Выбраныя творы. Укладанне, прадмова, каментары Г. Севярынец (2020)
- Тры Анегіны: Пушкін, Дудар, Куляшоў. Укладанне, прадмова, каментары Г. Севярынец (2020)
КрыніцыРэдагаваць
- ^ https://kamunikat.org/Sieviaryniec_Hanna.html
- ^ Ганна Севярынец, Радыё Свабода
- ^ Учитель года написала стихи — обращение к президенту, а через неделю узнала: с ней не продлевают контракт, TUT.BY, 12.06.2020 г.
- ^ «Ня думай пра мяне, страляй. Але думай пра Колю», Радыё Свабода, 6 чэрвеня 2020 г.
- ^ Яковенко Н. Белорусское Зазеркалье // Нёман. № 11, 2017. С. 176—180.