ПрайдзіСвет
«ПрайдзіСвет» — беларускі інтэрнэт-часопіс перакладной літаратуры. Дзень народзінаў выданьня 27 траўня 2009 году.
ПрайдзіСвет | |
Тэматыка | часопіс перакладной літаратуры |
---|---|
Пэрыядычнасьць | непэрыядычнае |
Краіна | Беларусь |
Адрас | rada@prajdzisvet.org 220005, г.Менск, п/с 2 |
Выдавец | перакладчыкі |
Дата заснаваньня | 2009 |
Мова | беларуская |
Наклад | On-line |
Афіцыйны сайт | Сайт часопісу |
Агулам на сайце прадстаўленыя творы 293 замежных і беларускіх аўтараў, а таксама ананімныя і народныя творы ў перакладах 143 перакладчыкаў з 34 моваў.
Нумары часопісу
рэдагаваць- № 1, 27 траўня 2009
- № 2: Кухня мадэрнізму, 27 верасьня 2009
- № 3: Ад хэлаўіна да калядаў, 31 сьнежня 2009
- № 4: JUVENES DUM SUMUS, 17 красавіка 2010
- № 5—6: Выкраданьне Эўропы, 24 верасьня 2010
- № 7: Finis Africae, 12 траўня 2011
- № 8: Аўтапартрэт зь люстэркамі, 15 лістапада 2011
- № 9: Art Detected, 27 сакавіка 2012
- № 10: Дарослым уваход забаронены, 8 жніўня 2012
- № 11: Бітнікі шыбаў, 27 траўня 2013
- № 12: Deutsche Vita, 12 жніўня 2013
- № 13: Прывід аўтара, 11 лютага 2014
- № 14: Лябірынты іншасьвету, 3 сьнежня 2014
- № 15: Успамін пра Каляды, 21 студзеня 2015
- № 16: (Не) жаночае аблічча, 19 лютага 2016
Штогадовая ўзнагарода
рэдагавацьУ 2010 годзе «ПрайдзіСвет» супольна зь беларускім ПЭН-цэнтрам заснаваў перакладчыцкую прэмію, якая мае стацца штогадовай узнагародай па трох намінацыях:
Сярод асноўных мэтаў, якія ставіць прэмія, — папулярызацыя беларускамоўнай перакладной літаратуры й падвышэньне ўзроўню перакладу на беларускую мову.
Ляўрэаты прэміі
рэдагавацьГод | Перакладчык | Назва | Аўтар | Мова перакладу | Дзе надрукавана |
---|---|---|---|---|---|
2009 | Проза: Вера Бурлак | «Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса» | Льюіс Кэрал | ангельская | ARCHE №10 |
Паэзія: Антон Францішак Брыль | «Бэўвульф». Першыя разьдзелы паэмы | ангельская | Дзеяслоў №38 | ||
Публікацыя ў часопісе «ПрайдзіСвет»: Ганна Янкута | «Калядны харал». Ч.1. | Чарлз Дыкенз; Паэзія: Ф. Пэсоа, Ян Якаб Слаўэрхоф, Алфрэд Эдвард Хаўсмэн |
ангельская | ПрайдзіСвет №3 | |
2010 | Проза: Вольга Калацкая | «Мужчына і хлопчык» | Тоні Парсанз | ангельская | Дзеяслоў №44-46 |
Паэзія: Андрэй Хадановіч | Вершы | Арцюр Рэмбо, Марьяна Саўка, Андрэй Бондар, Зьміцер Лазуткін |
француская, украінская |
ПрайдзіСвет №4, Дзеяслоў №46 | |
Публікацыя ў часопісе «ПрайдзіСвет»: Сяргей Сматрычэнка | «Блюз для блазнаватай дзяўчыны» | Вацлаў Граб’е | чэская | ПрайдзіСвет №4 | |
2011 | Проза: Алеся Башарымава | «Капялюш чарадзея» | Тувэ Янсан | швэдзкая | Мінск: Зміцер Колас |
Паэзія: Марыя Мартысевіч | Вершы | Веньямін Блажэнны і інш |
ПрайдзіСвет №8, Амбасада: вершы свае і чужыя. — Мінск, «Кнігазбор», 2011 | ||
Публікацыя ў часопісе «ПрайдзіСвет»: Антон Францішак Брыль | Паэзія з польскай і лаціны | Францішак Дыянізі Князьнін Юльян Урсын Нямцэвіч Антоні Эдвард Адынец Гай Валерыюс Катул |
польская лаціна |
ПрайдзіСвет | |
2012 | Проза: Сяргей Шупа | «Іншала, Мадона, іншала» | Міленка Ергавіч | басьнійская | Мінск: Зміцер Колас |
Паэзія: Лявон Баршчэўскі | «Медэя» | Эўрыпід | старагрэцкая | Дзеяслоў" №57 | |
Публікацыя ў часопісе «ПрайдзіСвет»: Аляксей Жбанаў | «Мадэмуазэль дэ Скюдэры» | Эрнст Тэадор Амадэй Гофман | нямецкая | ПрайдзіСвет №9 | |
2013 | Проза: Вераніка Бяльковіч | «Моцны Жбуць» | Ірэна Доўскава | чэская | Мінск: Логвінаў |
Паэзія: Андрэй Хадановіч | зборнік перакладаў «Разам з пылам»;
«Помста»; «Дакрануцца»; пераклады з кнігі «Канец і пачатак» |
Аляксандар Фрэдра; Рышард Крыніцкі, |
польская
француская нямецкая лаціна ангельская украінская руская |
Мінск: Логвінаў | |
Публікацыя ў часопісе «ПрайдзіСвет»: Альгерд Бахарэвіч | «Гісторыя пра карабель прывідаў» (казка);
«верабей гюрыке» (вершы) |
Вільгельм Гаўф;
Ян Вагнэр |
нямецкая | ПрайдзіСвет №12 |
Узнагарода за 2009 год
рэдагаваць28 траўня 2010 году падчас урачыстай цырымоніі ў музэі Максіма Багдановіча былі аб’яўленыя імёны трох пераможцаў першай перакладчыцкай прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» за 2009 год, а таксама было названае імя Майстра перакладу. За важкі ўнёсак у разьвіцьцё школы беларускага перакладу Пячатка Майстра перакладу адышла да Васіля Сёмухі.
Узнагарода за 2010 год
рэдагавацьГанараваньне пераможцаў адбылося 15 чэрвеня 2011 году ў кнігарні «ЛогвінаЎ» і было прымеркаванае да другой гадавіны часопісу перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет».
Шорт-ліст[1]
рэдагавацьПроза:
- Антон Францішак Брыль: «Каваль зь Вялікага Вутану» Дж. Р. Р. Толкіна, казка (пераклад з ангельскай)
- Вольга Калацкая: «Мужчына і хлопчык» Тоні Парсанза, раман (пераклад з ангельскай), «Дзеяслоў», № 44-46
- Павал Касцюкевіч: «Бойня № 5» Курта Вонэгута, раман (пераклад з ангельскай)
- Вольга Цвірка: «Папулярная музыка з Вітулы» Мікаэля Ніэмі, раман (пераклад са швэдзкай)
- Марына Шода: «Правек ды іншыя часы» Вольгі Такарчук, раман (пераклад з польскай)
Паэзія:
- Вольга Гапеева: вершы Сільвіі Плат (пераклад з ангельскай), «Дзеяслоў», № 49.
- Марыя Мартысевіч: вершы Марыяны Кіяноўскай, Астапа Слівінскага, Алега Коцарава (пераклад з украінскай), «Дзеяслоў», № 46
- Віталь Рыжкоў: пераклады са зборніка «Дзверы, замкнёныя на ключы» (пераклады з ангельскай, польскай, грузінскай, украінскай моваў)
- Андрэй Хадановіч: вершы Арцюра Рэмбо (пераклад з францускай), часопіс «ПрайдзіСвет», вершы Марьяны Саўкі, Андрыя Бондара, Дзмітра Лазуткіна (пераклад з украінскай), «Дзеяслоў» № 46
- Макс Шчур: «Май» Карэла Гінэка Махі, паэма (пераклад з чэскай), «Дзеяслоў» № 48
Публікацыя ў часопісе «ПрайдзіСвет»:
- Наста Гвоздзева: «Марак» Фэрнанду Пэсоа, п’еса (пераклад з партугальскай)
- Вераніка Мазуркевіч: «Дачка Ліліт» Анатоля Франса (пераклад з францускай)
- Алена Пятровіч: «Каб падняць ружу» Анджэя Тшэбіньскага (пераклад з польскай), «Элегія пра персцень песні» Багдана-Ігара Антоныча (пераклад з украінскай)
- Сяргей Сматрычэнка: «Блюз для блазнаватай дзяўчыны» Вацлава Граб’е (пераклад з чэскай)
- Юля Цімафеева: «Я быў адзіным паэтам прыроды» Албэрту Каэйру, вершы (пераклад з партугальскай)