Віталь Воранаў
Віталь Воранаў (нарадзіўся 18 сакавіка 1983, Менск) — беларускі літаратар, перакладчык, выдавец, сузаснавальнік і старшыня Беларускага культурна-асьветніцкага цэнтру ў Познані. Заснавальнік выдавецтва «Белы крумкач»[2].
Віталь Воранаў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 18 сакавіка 1983 (41 год) Менск, Беларусь |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | літаратура |
Кірунак | проза, п’есы, вершы, эсэ |
Мова | беларуская мова[1], польская мова[1], чэская мова[1] і ангельская мова[1] |
Дэбют | 25 (6’06) Дзеяслоў |
http://www.voranau.com |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Воранаў (неадназначнасьць).
Жыцьцяпіс
рэдагаваць1991—1995 — вучыўся ў школе № 2 у Глыбокім. Закончыў пяць клясаў глыбоцкай музычнай школы па спэцыяльнасьці фартэпіяна й тры клясы па спэцыяльнасьці саксафон[3]. Папулярызуе беларускую дуду[4].
У 1996 эміграваў у Польшчу. Там у 1999—2003 атрымаў сярэднюю адукацыю і міжнародны дыплём у Першым прыватным ліцэі ў Познані. Абсальвэнт унівэрсытэту імя Адама Міцкевіча ў Познані і ўнівэрсытэту Масарыка ў Брне. Больш за тры гады працаваў арганістам, а таксама год у якасьці вядучага аўтарскай праграмы на FM-радыё «Afera»[3].
Творчасьць
рэдагавацьПеракладчык «У чаканьні Гадо» аўтарства Сэм’юэла Бэкета й «Віня-Пыха» аўтарства Алана Мілна на беларускую мову. Адзін з рэдактараў літаратурнага часопісу «Паэтычныя сшыткі» (Гнезна, Польшча). Піша і публікуе пераважна прозу, але таксама вершы і п’есы.
Для польскага гурта «Triquetra» пераклаў лірыку да альбому «Скандал», што дазволіла музыкам перамагчы на «Басовішчы-2003»[3]. З брыт-поп гуртам Hair Peace Salon удзельнічаў у музычных праектах грамадзкай кампаніі «Будзьма Беларусамі!» «Тузін. Перазагрузка» (сумесна з «Tuzin.fm») з беларускамоўнай лірыкай да кампазыцыі «Студзень» (па-ангельску: Ice Age),[5][6][7][8] «Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New» (сумесна з Эўрапейскім радыё для Беларусі) зь літаратурным перакладам словаў песьні «Цянькі» (па-ангельску: Gipsy),[9] таксама працаваў разам з «Atlantica», «Tanin Jazz» ды іншымі[10][11].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Саша Дорская; Пшэмысл Ясіньскі. (2010-03-19) Пад крылом белага крумкача (бел.). Літаратура і мастацтва. Архіўная копія ад 2020-03-14 г.
- ^ а б в гіт-парад. тур # 10 (104). 23 студзеня — 5 лютага 2009 (бел.). Tuzin.fm. Праверана 2020-03-26 г. Архіўная копія ад 2009-02-05 г.
- ^ Ганна Комінч. (2019-07-30) Віталь Воранаў - папулярызатар беларускай дуды (бел.). Беларускае Радыё Рацыя. Праверана 2020-07-19 г. Архіўная копія ад 2020-07-19 г.
- ^ Выйшаў CD праекту "Тузін.Перазагрузка" (бел.). experty.by (2009-12-21). Праверана 2018-12-02 г. Архіўная копія ад 2019-03-04 г.
- ^ Hair Peace Salon: надзеі спраўдзіліся (бел.). Tuzin.fm. Праверана 2020-03-28 г. Архіўная копія ад 2011-01-08 г.
- ^ Hair Peace Salon: путь к белорусизации. Современный друг лучше старых двух!. Праверана 2018-11-16 г.
- ^ “Тузін. Перазагрузка”: мова натхняе (бел.) Tuzin.fm. TUT.BY (2009-07-06). Праверана 2018-11-23 г. Архіўная копія ад 2019-03-04 г.
- ^ Budzma The Best Rock [Гуказапіс ; Budzma The Best Rock / New / Еўрапейскае Радыё для Беларусі] (бел.). Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 18 November 2018 г.
- ^ Выйшаў CD праекту "Тузін.Перазагрузка" (бел.). experty.by (2009-12-21). Праверана 2018-12-02 г. Архіўная копія ад 2019-03-04 г.
- ^ Тузін. Перазагрузка (Гуказапіс): асаблівы музычны праект інтэрнет-парталу "Тузін Гітоў" і грамадскай кампаніі "Будзьма беларусамі" / ідэя Сяргея Будкіна (бел.). Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 2018-12-24 г. Архіўная копія ад 2019-03-05 г.