Сяргей Календа
Сяргей Календа (1985, Капыль) — пісьменьнік, культуроляг, рэдактар, капірайтар, аўтар чатырох кніг прозы, кнігі казак, а таксама раману, які быў выдадзены пад псэўданімам Аляксандар І. Бацкель. З маленства жыве ў Менску. Скончыў Факультэт міжнародных адносін БДУ па спэцыяльнасьці культуроляг-гэбраіст. Скончыў Аддзяленьне Літаратуры й Філязофіі Беларускага Калегіюму пры Беларускім ПЭН-цэнтры. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Зьяўляецца стваральнікам і галоўным рэдактарам часопісу сучаснае беларускае прозы і мастацтва «Макулатура», які распрацоўвае сумесна з мастаком Васілісай Паляніна-Календа. Часопіс “Макулатура” сваёй мэтаю ставіць разьвіцьцё сучаснай беларускай культуры, выхад па-за моўныя межы й цэнзуру.
Сяргей Календа | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Сяргей Аляксандравіч Календа |
Псэўданімы | Аляксандар І. Бацкель |
Нарадзіўся | 15 сакавіка 1985 (39 гадоў) Капыль, Менская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | Рэдактар |
Гады творчасьці | З 2009-га |
Жанр | Апавяданьне, вэрлібры, п’еса, раман, эсэ |
Мова | Беларуская |
Значныя творы | Раман «Мімікрыя» (2013) |
Творы на сайце Kamunikat.org | |
siarhiej-kalenda.kyky.org |