Ганна Кісьліцына
Га́нна Мікала́еўна Кісьлі́цына (нар. 8 верасьня 1967, Дарагічын, Берасьцейская вобласьць) — беларуская літаратуразнаўца, крытык[1], публіцыст. Доктар філялягічных навук (2016).
Ганна Кісьліцына | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 8 верасьня 1967 (57 гадоў) |
Бацькі | Міхась Тычына Ала Кабаковіч |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | літаратуразнаўца, крытык, публіцыстка |
Мова | беларуская мова |
Узнагароды | |
http://annahonda.livejournal.com/ |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзілася 8 верасьня 1967 году ў Дарагічыне. Дачка беларускай літаратуразнаўцы Алы Кабаковіч ад першага шлюба. Вырасла ў сям’і Алы Кабаковіч і яе другога мужа, беларускага пісьменьніка Міхася Тычыны. У дзяцінстве хацела стаць лекарам. Навучалася ў менскай школе № 4 (з музычным ухілам).
Скончыла беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, асьпірантуру НАНБ.
З 1993 году — кандыдат філялягічных навук[2]. 12 красавіка 2016 году атрымала званьне доктара філялягічных навук.
Супрацоўніца Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[3].
Творчасьць
рэдагавацьАўтар кніг «Алесь Разанаў: праблема мастацкай сьвядомасьці» (1997), «Лірычная мініяцюра як жанр беларускай літаратуры» (2000), «blonde attack» (2006), «Новая літаратурная сытуацыя: зьмена культурнай парадыгмы» (2006).
У 2015 годзе ўваходзіла ў склад журы літаратурнага конкурсу на прэмію імя Ежы Гедройца[5].
Узнагароды
рэдагаваць- літаратурная прэмія «Залатая Літара» (2004) за зборнік «12+1» (разам з А. Івашчанкам, А. Хадановічам),
- прэмія Зоры Кіпель за даследаваньні ў галіне беларусістыкі (2007)[4].
Бібліяграфія
рэдагаваць- «Алесь Разанаў: праблема мастацкай сьвядомасьці» (1997);
- «Лірычная мініяцюра як жанр беларускай літаратуры» (2000);
- «blonde attack» (2006);
- «Новая літаратурная сытуацыя: зьмена культурнай парадыгмы» (2006)[6];
- «Чалавек постмадэрну ў сучаснай беларускай літаратуры» (2010)[2].
- «Культурны градыент: ідэі, маніфесты, кірункі беларускай літаратуры на мяжы ХХ ― ХХІ стагоддзяў» (Мн.: Права і эканоміка, 2015)[7]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кісліцына, Ганна Мікалаеўна. НББ. Праверана 21 жніўня 2013 г. Архіўная копія ад 21 жніўня 2013 г.
- ^ а б Ганна Кісьліцына. Радыё «Свабода» (19 Ліпеня 2006). Праверана 21 жніўня 2013 г. Архіўная копія ад 21 жніўня 2013 г.
- ^ Ганна Кісьліцына Глянцавы Макс. Штотыднёвая грамадзка-асьветніцкая газэта «Культура». Праверана 25 ліпеня 2014 г.
- ^ а б Ганна Кісліцына. Новая Эўропа. — Артыкулы Г. Кісьліцынай. Праверана 21 жніўня 2013 г. Архіўная копія ад 21 жніўня 2013 г.
- ^ Уручэнне прэміі Гедройца адбудзецца 1 чэрвеня. Беларускі ПЭН-цэнтар (14 траўня 2015). Праверана 14 траўня 2015 г.
- ^ Новая культурная сітуацыя: змена культурнай парадыгмы. LiveLib. Праверана 21 жніўня 2013 г. Архіўная копія ад 21 жніўня 2013 г.
- ^ Марына Весялуха Творцы супраць стандартаў // Літаратура і Мастацтва : газэта. — Мн.: РВУ «Звязда», 20 лістапада 2015. — В. 4846. — № 46. — С. 9.
Літаратура
рэдагаваць- Аляшкевіч М. Ганна Кісліцына ў плыні сучаснай беларускай літаратуры… // «Маладосць» № 3(640), 2007. — С. 98-102.
- Абрамовіч П. Крытыка як жаночая справа // «Наша Ніва», №20, 2003