Мары́я Мартысе́віч (нар. 28 сакавіка 1982 году) — беларуская паэтка, пісьменніца, журналістка і перакладчыца.

Марыя Мартысевіч
лац. Maryja Martysievič
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 28 сакавіка 1982(1982-03-28) (42 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці эсэістка, літаратуразнаўца, перакладніца, паэтка, журналістка, пісьменьніца
Мова беларуская мова

Скончыла філялягічны факультэт БДУ (2004), літаратурна-філасоўскае аддзяленне Беларускага калегіюму. Стыпэндыятка Homines Urbani (Stowarzyszenie Villa Decius, Кракаў) у 2007 г. і International Writing Program (University of Iowa, Iowa City, USA) у 2010 г. Яе артыкулы на культурніцкую тэматыку а таксама кніжныя рэцэнзіі друкаваліся ў часопісах ARCHE, «Дзеяслоў», pARTisan, у газэце «Новы час». За сваю публіцыстыку атрымала прэміі: «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў (2011) і Belarus in Focus (2013). Таксама ўшанаваная перакладніцкімі прэміямі: часопіса «ПрайдзіСвет» (2011) за пераклады вершаў Веньяміна Блажэннага ды твораў з кнігі «Амбасада" (2011), і фундацыі «Za Wolność Waszą i Naszą» (2015) за пераклады вершаў Віславы Шымборскай.

Аўтарка дзьвюх кніг: «Цмокі лятуць на нераст: эсэ ў вершах і прозе» (Мн: Логвінаў, 2008), у якую ўвайшлі вершы і публіцыстычныя творы, і «Амбасада: вершы свае і чужыя» (Мн: Кнігазбор, 2011), у якую ўвайшлі вершы і вершаваныя пераклады з розных моваў, у тым ліку такіх аўтараў як Сяргій Жадан, Багдан-Ігар Антоныч, Тэнэсі Ўільямз, Том Ўэйтс, Баляслаў Лесьмян.

Яе ўласныя творы перакладаліся на ангельскую, літоўскую, нямецкую, рускую, славацкую, украінскую, швэдзкую мовы.

Сярод значных перакладаў М. Мартысевіч з розных моваў на беларускую: вершы ў рамане Маргарэт Этвуд «Пэнэляпіяда» (Дзеяслоў № 36, 2008), зборнік вершаў Хінэмааны Бэйкер «Выкапні» (Тэрнопаль: Крок, 2015), чатыры апавяданьні з кнігі Артура Конана Дойла «Нататкі Шэрлака Холмса» (Мн: Кнігазбор, 2015) — з ангельскай; вершаванай п’есы Аляксандра Фрэдры «Дзявочыя зарокі» (у кнізе А. Фрэдра. Помста: камэдыі. Мн: Логвінаў, 2013) — з польскай; зборнік аповесьцяў і апавяданьняў Сяргея Лапцэвіча «Плошча Калумба» (Мн: Галіяфы, 2017) — з расейскай; раман Любка Дэрэша «Культ» (ARCHE, № 4, 2008; ARCHE, №6, 2008) — з украінскай; раман Антаніна Баяі «Зваўчэньне: раманэта пра ваўкоў, людзей і знакі. (Мн: Логвінаў, 2006), раман Яраслава Рудзіша «Неба пад Бэрлінам» (Мн: Логвінаў, 2008), аповесьць Макса Шчура «Нататкі з творчага дому» (ARCHE 6-2009), раман Багуміла Грабала «Я абслугоўваў ангельскага караля» (Мн: Логвінаў, 2013) — з чэскай.

Жыве ў Менску.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць