Андрэй Хадановіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Хадановіч.
Андрэ́й Вале́р’евіч Хадано́віч (нарадзіўся 13 лютага 1973 году, Менск) — беларускі паэт, перакладчык, літаратуразнаўца, бард.
Андрэй Хадановіч | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 13 лютага 1973 (47 гадоў) Менск, СССР |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, перакладчык |
Мова | беларуская |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com |
БіяграфіяРэдагаваць
Навучаўся ў школе № 113, потым у школе № 162. Скончыў расейскае аддзяленьне філфаку БДУ, асьпірантуру пры БДУ.
Выкладае замежную (францускую) літаратуру на філялягічным факультэце ў БДУ. Таксама выкладае ў Ліцэі імя Якуба Коласа і Беларускім калегіюме. Чалец Зьвязу беларускіх пісьменьнікаў. У 2009—2017 гадах — старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру. Займаўся інтэлектуальнымі гульнямі («Што? Дзе? Калі?», каманда МІФ). Выступаў у журы конкурсу дзіцячай творчасьці ў межах праектаў «Дзень Зямлі. Беларусь 2003», потым у 2004—2005. У 2007 на лэйбле BMAgroup выдаў аўдыёкнігу «Абменьнік».
Перакладае на беларускую мову з ангельскай, польскай, расейскай, украінскай, францускай. Піша вершы, лімэрыкі.
Першая яго кніга выйшла ў перакладзе на ўкраінскую: «Листи з-під ковдри» («Лісты з-пад коўдры») — пераклады яго вершаў на ўкраінскую зрабілі Дзьвінка Маціяш, Максім Стрыха, Сяргій Жадан, Іван Лучук і Мар’яна Саўка.
БібліяграфіяРэдагаваць
- «Листи з-під ковдри» (Київ: Факт, 2002)
- «Старыя вершы» (Менск: Логвінаў, 2003)
- «Лісты з-пад коўдры» (Менск: Логвінаў, 2004)
- «Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі» (Менск: Логвінаў, 2005)
- «From Belarus with Love» (Київ: Факт, 2005)
- «Сто лі100ў на tut.by» (Менск: Выдавецтва «Наша Ніва», 2006)
- «Święta nowego rocku» (Уроцлаў: Kolegium Europy Wschodniej, 2006)
- «Бэрлібры» (Менск: Логвінаў, 2008)
- «Несымэтрычныя сны» (Менск: Логвінаў, 2010)
- «Эвангельле паводле Пілята». Эрык-Эманюэль Шміт. Пераклад (Менск: Зьміцер Колас, 2012)
- «Разам з пылам: Калекцыя перакладаў» (Менск: «Кнігазбор», 2013)