Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Горват.

Андрусь Горват (нар. у 1983 г.[3], цяпер Беларусь) — беларускі пісьменьнік і журналіст. Вядомы кнігай «Радзіва „Прудок“».

Андрусь Горват
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Андрэй Іванавіч Горват
Нарадзіўся 1983(1983)
Беларуская ССР, СССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці журналіст
Гады творчасьці з 2014 году[1]
Жанр апавяданьне
Мова беларуская
Дэбют апавяданьне «Хахлуха» («Наша ніва», 31 сьнежня 2015 г.)[2]
Значныя творы кніга «Радзіва „Прудок“» (2016)
Прэміі «Дэбют» (2017), «Залатая Літара» (2017)
Узнагароды
baj.by/be/author/83

Біяграфія

рэдагаваць

У 2010 г. скончыў факультэт журналістыкі БДУ[4]. З восені 2013 г. працаваў дворнікам Купалаўскага тэатру[5]. У сакавіку 2015 г. пераехаў у родную вёску Прудок (Калінкавіцкі раён), што ў Гомельскай вобласьці на Палесьсі. У 2016 г. праз сайт «Талака» сабраў 5290 рублёў з ахвяраваньняў 364 асобаў на выданьне кнігі «Радзіва „Прудок“», якую пісаў 3 гады (з 2014 году)[1].

Бібліяграфія

рэдагаваць

Радзіва «Прудок». — Менск: Мэдысонт, 2016. — 247 с. — 650 ас. — ISBN 978-985-7136-36-0

  1. ^ а б Андрусь Горват. Дзёньнік «Радзіва "Прудок"» // Сайт «Талака», 2016 г. Праверана 16 лістапада 2017 г.
  2. ^ Андрусь Горват. Апавяданьне «Хахлуха» // Газэта «Наша ніва», 31 сьнежня 2015 г. Праверана 16 лістапада 2017 г.
  3. ^ Андрусь Горват. Апавяданьне «Матка» // Газэта «Наша ніва», 5 сакавіка 2016 г. Праверана 16 лістапада 2017 г.
  4. ^ Андрусь Горват прэзэнтаваў дадатковы наклад кнігі «Радзіва "Прудок"» // Радыё «Спадарожнік», 25 студзеня 2017 г. Праверана 16 лістапада 2017 г.
  5. ^ Любоў Касьпяровіч. «Быць дворнікам — большае геройства, чым быць пісьменьнікам» // Tut.by, 17 сакавіка 2017 г. Праверана 16 лістапада 2017 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць