Сяргей Вераціла

беларускі літаратар, перакладчык

Сяргей Вераціла (нар. 29 красавіка 1961, Ваўкавыск) — беларускі паэт, перакладчык.

Сяргей Вераціла
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 29 красавіка 1961(1961-04-29) (63 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, пісьменьнік

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Жыў і працаваў у Эквадоры. Сябар Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Жыве ў вёсцы Краснае Сяло Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці, даглядае старую маці.

У 2012 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла кніга апавяданьняў «Разьбітае сэрца Вітаўта».

Перакладаў на беларускую мову некаторыя творы Хорхэ Люіса Борхеса[1], Хасэ Артэга-і-Гасэта[2][3].

Яго дзядзька — Міхась Вераціла — беларускі калекцыянэр, краязнаўца і літаратар.

  1. ^ «Сведэнборгавыя анёлы»; Сведэнборгавыя чэрці; Кінжал; Сведка; Леапольду Лугонесу; Эпізод ворага: (Эсэ) // Крыніца № 6, 1991. — С. 30-32.
  2. ^ Калі няма радасці; Ярасць; Санча Панса і Фіхтэ; Бачу Бога!: (Эсэ) // Крыніца № 9, 1990. — С. 30-32.
  3. ^ Ад Мадрыда да Астурыі, або Два краявіды: Геаметрыя Месэты, Вясковасць: (Эсэ) // Крыніца № 3(63), 2001. — С. 156—159.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць