Аляксандар Лукашук
Алякса́ндар Міха́йлавіч Лукашу́к (нар. 1955, Берасьце, цяпер Беларусь) — беларускі журналіст, публіцыст і перакладчык.
Аляксандар Лукашук | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 6 лютага 1955 (69 гадоў) Берасьце, Беларуская ССР, СССР |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | журналіст |
Гады творчасьці | з 1988-га |
Жанр | апавяданьне, раман |
Мова | беларуская |
Значныя творы | кнігі «Прыгоды АРА ў Беларусі» (2005), «Сьлед матылька» (2011) |
Прэміі | «Гліняны Вялес» (2011) |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com | |
Творы на сайце Kamunikat.org |
7-ы кіраўнік беларускай службы Радыё «Свабода» (з 1999 году). Ляўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (2011) і прэміі імя Алеся Адамовіча (2018).
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моў (1977). Працаваў перакладчыкам, журналістам, рэдактарам. У 1990—1992 гадах галоўны рэдактар выдавецтва «Беларусь». З 1993 г. на Радыё Свабода, з 1999 г. — дырэктар Беларускай службы Радыё «Свабода». У 2004 — 2005 гг. дырэктар Радыё «Свабодны Аўганістан», у 2007 — 2008 — выканаўца абавязкаў галоўнага рэдактара Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа. Стыпэндыят Гувэрскага інстытуту (Стэнфардзкі ўнівэрсытэт, Каліфорнія, 2000).
Дзейнасьць
рэдагавацьАдзін з заснавальнікаў «Мартыралёгу Беларусі». У 1990 — 1995 гадах — сябра Камісіі Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня па правах ахвяр палітычных рэпрэсій. Аўтар дасьледаваньняў гісторыі XX стагодзьдзя.
Кнігі
рэдагаваць- 1988 — «Зьдзек»
- 1997 — «Філістовіч. Вяртаньне нацыяналіста»
- 1997 — «За кіпучай чэкісцкай работай»
- 1999 — «У фіялетавай ночы вугал крыла»
- 2005 — «Прыгоды АРА ў Беларусі»
- 2011 — «Сьлед матылька: Освальд у Менску»
- 2013 — «Зкімбы-зымбы»
Прызнаньне
рэдагаваць- Шорт-ліст Прэміі Ежы Гедройца за 2011 год з кнігай «Сьлед матылька: Освальд у Менску»
- Лонг-ліст Прэміі Ежы Гедройца за 2013 год з кнігай «Зкімбы-зымбы»
- Ляўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча 2018 за стварэньне кніжнай сэрыі «Бібліятэка Свабоды», а таксама за выданьне кніг «Прыгоды АРА ў Беларусі» і «Сьлед матылька: Освальд у Менску»[1].
- Узнагароджаны мэдалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Студзінская, І., Грыдзін, У. (2018-05-28) Аляксандар Лукашук атрымаў прэмію імя Алеся Адамовіча. Радыё Свабода. Праверана 2018-05-28 г.
- ^ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
Літаратура
рэдагаваць- Аляксандр Лукашук(недаступная спасылка) — gedroyc.by