Віктар Карамазаў
Вíктар Філімонавіч Карамáзаў (27 чэрвеня 1934, Чэрыкаў, Магілёўская вобласьць, БССР — 16 жніўня 2023[1][2]) — беларускі пісьменьнік.
Віктар Карамазаў | ||||
Віктар Філімонавіч Карамазаў | ||||
Асабістыя зьвесткі | ||||
---|---|---|---|---|
Нарадзіўся | 27 чэрвеня 1934 (90 гадоў) Чэрыкаў | |||
Памёр | 16 жніўня 2023 | |||
Літаратурная дзейнасьць | ||||
Род дзейнасьці | літаратар | |||
Гады творчасьці | 1958 — дасюль | |||
Кірунак | проза | |||
Мова | беларуская | |||
Прэміі | Дзяржаўная прэмія БССР імя К. Каліноўскага | |||
Узнагароды | | |||
http://karamazov.by/by/ |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Скончыў аддзяленьне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1958). Працаваў адказным сакратаром чэрыкаўскай раённай газэты «Сацыялістычная перамога», крычаўскай раённай газэты «Шлях сацыялізма», загадваў адзелам у міжраённай газэце «Новае жыцьцё» (Крычаў). У 1962—1963 г. — уласны карэспандэнт абласной газэты «Магілёўская праўда». З 1964 працаваў у газэце «Звязда» — літсупрацоўнікам, потым загадчыкам аддзелу навукі, ВНУ і школ, а пасьля загадчыкам аддзелу літаратуры і мастацтва. У 1969—1971 г. быў літсупрацоўнікам, пасьля загадчыкам аддзелу культуры газэты «Літаратура і Мастацтва», загадчыкам аддзелу мастацкіх фільмаў Галоўнай рэдакцыі «Тэлефільм», сябрам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі Беларускага тэлебачаньня. З сакавіка 1982 — загадчык аддзелу публіцыстыкі часопіса «Полымя». У 1982—1986 г. — кансультант СП БССР. Сябар СП СССР з 1969.
Творчасьць
рэдагавацьПершае апавяданьне надрукаваў у 1958 (альманах «Советская Отчизна»). Першы зборнік апавяданьняў «Падранак» (1968). У зборніках «Па талым сьнезе» (1973), «Сьпіраль» (1974) сьцьвярджае дабрыню, духоўную годнасьць чалавека. У эпічным, лірыка-публіцыстычным рамане «Пушча» (1979, экранізаваны ў 1988) на прыкладзе Лімінскай пушчы на Чэрыкаўшчыне мастацкімі сродкамі паказаў бядотны лёс лясоў на Беларусі. Аповесьць «Дзень Барыса і Глеба» (1981) пра сучасную вёску. Падзеям Вялікай Айчыннай вайны прысьвечаны раман «Бежанцы» (часопіс «Полымя», 1990). Аповесьць «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991) пра мастака В. Бялыніцкага-Бірулю. У аповесьці «Краса белага шляху» (1992) тэма Чарнобыльскай трагедыі.
Аўтар нарысаў (зборнік «Вясёлка сярод зімы», 1978), кнігі публіцыстыкі «Проста ўспомніў я цябе…» (1989).
Аўтар сцэнару мастацкага тэлевізійнага фільму «Зялёныя фрэгаты» (пастаўлены ў 1974) і шэрагу дакумэнтальных кінастужак.
Прэміі і ўзнагароды
рэдагаваць- Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя К. Каліноўскага (1990) за кнігу «Проста ўспомніў я цябе…».
- ордэн «Знак Пашаны».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Умер Виктор Карамазов. // Наша ніва : газэта. — 2023, 16 жніўня.
- ^ Эла Дзвінская. Светлыя старонкі жыцця. // ЛіМ : газэта. — 2023, 15 сьнежня. — № 50 (5259). — С. 13. — ISSN 0024-4686.
Літаратура
рэдагаваць- Беларускія пісьменьнікі (1917—1990): даведнік / склад. А. Гардзіцкі. — Мн., 1994.
- Траяноўскі А. Карамазаў // БЭ ў 18 т. Т. 8. — Мн., 1999.