Уладзімер Сьцяпан (сапр. — Уладзімер Аляксандравіч Сьцепаненка; 22 студзеня 1958, Касьцюкоўка, Гомельскі раён) — беларускі празаік, паэт, кінасцэнарыст, мастак. Прадстаўнік урбаністычнай плыні ў сучаснай беларускай літаратуры.

Уладзімер Сьцяпан
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 22 студзеня 1958 (66 гадоў)
Касьцюкоўка, Гомельскі раён
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік, паэт, кінасцэнарыст, мастак
Жанр пэйзаж і тэматычная карціна[d]
Мова беларуская

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Пасьля школы (1973) скончыў Менскае мастацкае вучылішча (1977) і Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1983). Служыў у Савецкай Арміі (1983—1985), быў мастаком аб’яднаньня камісійных крамаў (1985—1987). З 1987 па 2003 год — у творчым аб’яднаньні «Тэлефільм» Беларускага тэлебачаньня. Вёў праграмы «Літаратурная Беларусь», «Ліра», «У жывапісе, графіцы, скульптуры». Некаторы час быў аўтарам і вядучым у праграме «Крок». Займаўся мастацкім афармленьнем твораў беларускіх пісьменьнікаў. Узначальваў творчае аб’яднаньне "Тэлефільм". Па яго сцэнарыях зьняты шэраг дакумэнтальных і мастацкіх стужак.

Сябра былой суполкі «Тутэйшыя» і Саюза беларускіх пісьменьнікаў з 1991. Жыве ў Менску.

Творчасьць

рэдагаваць

Друкавацца пачаў у 1982 (газэта «Літаратура і мастацтва»). Яго вершы публікаваліся ў часопісах «Беларусь», «Бярозка», «Крыніца», «Маладосьць», «Неман», зб. «Дзень паэзіі» (1984, 1991). Адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў «Крыло», «Жнівеньскі праспэкт» (1988), «Тутэйшыя» (1989), «Паркан», «Літаратура».

Выдаў зборнікі прозы «Сам — насам» (б-ка час. «Маладосьць»), «Вежа» (абедзьве 1990). У 2008 годзе ў часопісе «Маладосьць» друкаваўся прыгодніцкі раман У. Сьцяпана ў суаўтарстве з Максімам Клімковічам «Цень анёла».

На думку Л. Савік, у вершах, эсэ, апавяданьнях аўтар імкнецца спасьцігнуць складаныя таямніцы ўнутранага жыцьця чалавека (апавяданьні «Я — Віця», «Шэры матылёк», «Чаканьні цягніка»), спрабуе ўвасобіць асабісты і сацыяльны досьвед свайго пакаленьня, яго адчужанасьць («Колер хакі», «Шлягер», «Швэдар»).

Літаратура

рэдагаваць
  • Сцяпан Уладзімір // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 457. — 480 с ISBN 5-85700-168-4

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць