Вінцэсь Мудроў
беларускі літаратар, журналіст
Вінцэ́сь Леані́давіч Мудро́ў (нар. 11 верасьня 1953 году) — беларускі празаік і журналіст.
Вінцэсь Мудроў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 11 верасьня 1953 (71 год) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік і журналіст |
Гады творчасьці | з 1992 году |
Жанр | проза, эсэ, апавяданьне, аповесьць |
Мова | беларуская мова[1] |
Дэбют | «Жанчыны ля басэйна» (1992) |
Значныя творы | «Гісторыя аднаго злачынства» (1993) |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com | |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў Полацку ў сям’і вайскоўца. Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут (цяпер Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт). Працаваў інжынэрам у Беларусі і ў Сыбіры, карэспандэнтам радыё «Свабода». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Таварыства вольных літаратараў. Аўтар кніг прозы: «Жанчыны ля басейна» (1992), «Гісторыя аднаго злачынства» (1993), «Зімовыя сны» (1999), «Ператвораныя ў попел» (2005), «Альбом сямейны» (2007), «Багун» (2013). У 1971—1974 гадах выдаваў у Наваполацку падпольны рукапісны літаратурны альманах «Блакітны ліхтар». У 1990-х рэдагаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Жыве ў Наваполацку.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Уладзімір Арлоў. Мудроў Вінцэсь // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956—1991). Пэрсанажы і кантэкст. Даведнік. — Менск, 1999.