Віктар Марціновіч

беларускі пісьменьнік
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Марціновіч.

Ві́ктар Марціно́віч (нар. 9 верасьня 1977 году, Ашмяны, Гарадзенская вобласьць, БССР, цяпер Беларусь) — беларускі публіцыст, мастацтвазанаўца, пісьменьнік.

Віктар Марціновіч
В. Марціновіч падпісвае кнігу «Параноя», Literaturhaus Zürich, 8 красавіка 2015 г.
В. Марціновіч падпісвае кнігу «Параноя», Literaturhaus Zürich, 8 красавіка 2015 г.
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 9 верасьня 1977 (47 гадоў)
Ашмяны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці публіцыст, мастацтвазанаўца, пісьменьнік
Гады творчасьці 2009 — цяпер
Жанр антыўтапічны раман[d] і сацыяльная фантастыка[d]
Мова расейская, беларуская
Дэбют «Параноя», 2009
Прэміі «Дэбют» (2012)
Узнагароды
http://martinovich.by

Біяграфія

рэдагаваць

Намесьнік рэдактара «БелГазеты». Выкладчык гісторыі мастацтва ў ЭГУ.

27 чэрвеня 2008 абараніў доктарскую дысэртацыю ў Віленскай акадэміі мастацтваў на тэму: «Віцебскі авангард (1918—1922): сацыякультурны кантэкст і мастацкая крытыка»[1].

Выдаў раман «Параноя» на расейскай мове ў 2009 годзе, які быў негалосна забаронены да продажу ў Менску[2] і ў некаторых інтэрнэт-крамах[3][4]. Раман пазьней быў перакладзены на ангельскую, фінскую, нямецкую мовы і выдадзены ў ЗША, Фінляндыі й Нямеччыне.

У чэрвені 2011 году пісьменьнік прэзэнтаваў свой першы беларускамоўны раман «Сьцюдзёны вырай». Паводле аўтара, гэты твор мусіў распаўсюджвацца выключна ў электронным выглядзе і не выходзіў ў друкаваным варыянце[5].

У канцы траўня 2013 пісьменьнік прэзэнтаваў «Сфагнум», які быў напісаны па-расейску, і быў выдадзены адначасова ў электронным выглядзе па-расейску, ды ў папяровым варыянце ў беларускім перакладзе.

10 верасьня 2014 году адбыўся рэліз другога беларускамоўнага раману «Мова». Арыгінальнае беларускамоўнае выданьне выйшла ў продаж у папяровым выглядзе, а расейскамоўны пераклад быў прэзэнтаваны на інтэрнэт-партале, пазьней павіннае выйсьці папяровае расейскамоўнае выданьне[6]. Раман быў перакладзены таксама на нямецкую мову[7].

Прэміі і узнагароды

рэдагаваць
  • Параноя (2009)
  • Сьцюдзёны вырай (2011)
  • Сфагнум (2013)
  • Мова (2014)
  • Радзіма. Марк Шагал у Віцебску (2015)
  • Возера радасьці (2016)
  • Ноч (2018)
  • Рэвалюцыя (2020)
  Мы ўсе — людзі без Радзімы. Бо Радзіма — гэта месца, дзе цябе ўсе, абсалютна ўсе, да апошняга сабакі, разумеюць.[9]  

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць