Арту́р Алякса́ндравіч Клі́наў (нарадзіўся ў 1965 годзе, Менск) — беларускі канцэптуальны мастак, літаратар, фатограф, галоўны рэдактар часопіса «pARTisan». Жыве і працуе ў Менску.

Артур Клінаў
Дата нараджэньня 1965[1][2]
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак маляр, пісьменьнік, архітэктар, фатограф, плястычны артыст
Навуковая сфэра action art[d][4], фатаграфія[4] і раман[4]
Сябра ў Беларуская сьпеўна-драматычная майстроўня і Беларускі саюз дызайнэраў[d]
Плынь авангард, сац-арт[d] і постмадэрнізм

Біяграфія

рэдагаваць

У 1987 годзе скончыў Беларускую тэхнічную акадэмію (архітэктурны факультэт). Аўтар шматлікіх мастацкіх выставаў у Беларусі й па-за межамі. Галоўны рэдактар часопіса (альманаха сучаснае беларускае культуры) «pARTisan» («Партызан»). З 1998 году старшыня Беларускай асацыяцыі сучасных мастакоў[5].

Аўтар фотаальбома «Горад Сонца» і кнігі «Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца».

У лістападзе 2007 году ў межах месяца беларускай культуры ў Парыжы ў цэнтры «Maison d’Europe et d’Orient» адкрылася фотавыстава Клінава, а таксама прайшла прэзэнтацыя ўрыўкаў яго раману «Менск. Горад СОНца» ў перакладзе на францускую мову[6].

4 лютага 2008 году адбылася прэзэнтацыя праекта «Калекцыя пАРТызана», які складаецца з сэрыі альбомаў беларускага актуальнага мастацтва. Першым у гэтай сэрыі выйшаў альбом Артура Клінава «Дванаццаць». Ён ўяўляе сабой рэтраспэктыву дванаццаці найбольш важных для мастака праектаў за апошнія 12 гадоў.

У жніўні 2010 году Артур Клінаў пачаў працу над сцэнаром да экзанізацыі кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня». Фільм павінен быў выйсьці на экраны ў 2012 годзе[7].

Індывідуальныя выставы[5]

  • 1998: Centre for Contemporary Art Ujazdowski Castle, Варшава, Польшча
  • 1999: Officyna Gallery, Шчэцін, Польшча
  • 2000: Kulturforum Rheine/ Kloster Bentlage, Rheine, Нямеччына
  • 2000: Kunstlerhaus Boswil, Босьвіль, Швайцарыя
  • 2000: AT Gallery, Познань, Польшча
  • 2001: Centre for Contemporary Art Ujazdowski Castle, Варшава, Польшча
  • 2003: RLBQ Gallery, Марсэль
  • 2003: Narod sobie Galeria, Познань
  • 2005: AT Galeria, Познань
  • 2006: Giedre Bartelt Galerie, Бэрлін

Калектыўныя выставы:

  • 1994: Кюнстлерфорум, Бон. Выстава «Мастакі зь Менску»[8].
  • 1996: Паўночны Райн — Вэстфалія. Выстава А. Клінава, М. Баразны, О. Сазыкінай і інш.[8]
  • 1999:
    • Galerie d’Ecole des Beaux-Arts, Марсэль, Францыя
    • Villa Valcampana, Macerata, Італія
    • BWA Gallery, Кельцэ, Польшча
    • The Centre of Polish Sculpture, Ароньска, Польшча
    • Manhattan Gallery, Лодзь, Польшча
    • Moderna Museet, Стакгольм, Швэцыя

Палітычныя погляды

рэдагаваць

Клінаў выказваецца за перамовы і кампраміс з аўтарытарным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.[11]

  1. ^ Artur Alâksandravìč Klìnaŭ // MAK (пол.)
  2. ^ вэб-сайт — 1990.
  3. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #13225302X // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  4. ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  5. ^ а б [1]
  6. ^ http://www.svaboda.org/content/article/764196.html
  7. ^ http://kamunikat.org/8619.html(недаступная спасылка)
  8. ^ а б [2]
  9. ^ https://web.archive.org/web/20090915214554/http://www.nn.by/index.pl?theme=nn%2F2005%2F07&article=ku-balota
  10. ^ http://pahonia.org/str/2008-09/1563.htm(недаступная спасылка)
  11. ^ Артур Клінаў: «Новая сацыяльная дамова — гэта той кампраміс, які на дадзеным этапе непазьбежны»https://www.svaboda.org/a/31614256.html

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць