Ільля Сін

беларускі пісьменьнік

Ільля Сін, сапр. Ільля Васільевіч Сьвірын (нар. 1978, Менск) — беларускі пісьменьнік.

Ільля Сін
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 лістапада 1978(1978-11-30) (46 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Мова беларуская мова[1] і ангельская мова[1]
Узнагароды

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Удзельнік мастацкага руху «БумБамЛіт» (1995—99)[2], лідэр групы экзістэнцыйнай клаўнады «Тэатар псыхічнае неўраўнаважанасьці» (1997—2010), арганізатар і ўдзельнік некалькіх соцень імпрэзаў на Беларусі і ў іншых краінах, стыпэндыят літаратурнай праграмы «Homines Urbani» (Кракаў, 2008) і Міжнароднага дому пісьменьніка і перакладчыка (Вэнтсьпілс, 2010).

З 2017 году — рэдактар рэдакцыі газэты «Культура»[3].

Творчасьць

рэдагаваць

Аўтар кніг «Ільля Сін памёр», «0», «Сапсаваныя лялькі». Кніга «Бэлетрыстыка» зьявілася як «рэканструкцыя ўласнай літаратуры сродкамі літаратуры»[4]. «Libido» — першая кніга Ільлі Сіна, у якой ёсьць такія ўласьцівасьці прозы, як герой і сюжэт. Яе гераіня Марыя жыве ў правінцыйным постсавецкім горадзе, насельнікі якога ізаляваныя ў сваіх камэрах-адзіночках — разам з успамінамі, траўмамі мінулага і штучнымі каханкамі.

У 2019 «Libido» трапіла ў шорт-ліст Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. 25 верасьня Ільля Сін названы пераможцам прэміі Гедройца «за канцэптуальнае ўвасабленьне сьветаадчуваньня сучаснага грамадзтва і эфэктыўнае выкарыстаньне авангардысцкіх тэхнік пісьма»[5].

Творчасьць

рэдагаваць
  • «Ільля Сін памёр»,
  • «0»,
  • «Сапсаваныя лялькі»
  • «Бэлетрыстыка»
  • «Libido»