Андрэй Міхайлавіч Федарэнка (нар. 17 студзеня 1964 г., в. Бярозаўка Мазырскага раёну Гомельскай вобласьці) — беларускі пісьменьнік.

Андрэй Федарэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 студзеня 1964 (60 гадоў)
в. Бярозаўка Мазырскага раёну Гомельскай вобласьці, БССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, драматург
Жанр проза
Мова беларуская
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыў Мазырскі політэхнічны тэхнікум і бібліятэчны факультэт Менскага інстытуту культуры (1985—1990). Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў муляром у Мікашэвічах Лунінецкага раёну, на чыгунцы ў Каленкавічах Гомельскай вобласьці, старшым бібліятэкарам Бярозаўскае бібліятэкі № 2 Мазырскага раёну, карэктарам штотыднёвіку «7 дней», загадчыкам аддзелу навукі й мастацтва часопіса «Полымя», на кінастудыі «Беларусьфільм». У 2005—2011 гг. — загадчык аддзелу прозы ў часопісе «Маладосць». У 2011—2012 гг. — супрацоўнік аддзелу прозы й паэзіі газэты «Літаратура і мастацтва».

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • «Гісторыя хваробы» (1989)
  • «Смута» (1994)
  • «Шчарбаты талер» (1999)
  • «Афганская шкатулка» (2002)
  • «Нічые» (2009)
  • «Мяжа» (2011)
  • «Ланцуг» (2012)
  • «Ціша» (2014)

Узнагароды

рэдагаваць
  • другая прэмія конкурсу кароткага апавяданьня, які праводзіўся газэтай «Звязда» разам з саюзам пісьменьнікаў (1994, за апавяданьне «Каму стаім?»)[1]
  • Ляўрэат літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1995) за кнігу «Смута».
  • Шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройца (2011), трэцяя прэмія за кнігу «Мяжа».
  • Ляўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» 2014 за кнігу «Ціша»[2].

Літаратура

рэдагаваць
  • Андрэй Міхайлавіч Федарэнка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.

Крыніцы й заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ Нашы таленты - нам шанаваць // Звязда. — 1995. — № 13 (22551). — С. 1.
  2. ^ Федарэнка атрымаў прэмію «Гліняны Вялес»: Прыемна, што на маё пакаленьне зьвяртаюць увагу

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Творы Андрэя Федарэнкі на сайце kamunikat.org