Крычаўцэмэнтнашыфэр

«Крычаўцэмэнтнашыфэр» — беларускае прадпрыемства па вытворчасьці цэмэнту і шыфэру, заснаванае ў 1933 годзе ў Крычаве. На 2015 г. мела 2 гандлёвыя прадстаўніцтвы ў Расеі (Масква, Смаленск). Сыравінай служаць крэйда з радовішча Каменка (Крычаўскі раён), гліна з радовішча Пушча (Віцебскі раён), прывазныя калдачаданавыя агаркі і гіпс. Асноўнымі вырабамі ёсьць портляндцэмэнт, 8-хвалевы і плоскі непрасаваны шыфэр[3].

«Крычаўцэмэнтнашыфэр»
Тып Адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 20 лістапада 1933 (90 гадоў таму)
Краіна
Разьмяшчэньне Крычаў, Магілёўская вобласьць, Беларусь
Прадукцыя Цэмэнт, шыфэр
Абарачэньне 1910,2 млрд рублёў[1] (2013; $212,9 млн)[2]
Апэрацыйны прыбытак -184,2 млрд руб ($-20,5 млн)
Чысты прыбытак -183,9 млрд руб ($-20,4 млн)
Лік супрацоўнікаў 2263 (2013)
Матчына кампанія Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
Даччыныя кампаніі «Маладэчнажалезабэтон» (Менская вобласьць), «Наваполацакжалезабэтон» (Віцебская вобласьць), «Рагачоўжалезабэтон» (Гомельская вобласьць)

Мінуўшчына рэдагаваць

20 лістапада 1933 г. Крычаўскі цэмэнтавы завод ажыцьцявіў першы выраб клінкеру[4]. 23 лістапада Дзяржаўная камісія падпісала пастанову аб уводзе ў дзеяньне завода магутнасьцю 130 тыс. тонаў цэмэнту за год[5]. У другую сусьветную вайну на месцы разбуранага заводу знаходзіўся нямецкі канцэнтрацыйны лягер. У 1949 г. завод адбудавалі. У лютым 1950 г. завод пачаў выраб шыфэру. У 1957 г. вытворчасьць аб’ядналі ў Крычаўскі цэмэнтна-шыфэрны камбінат. У 1963 г. да камбінату далучылі завод вапнавай мукі. Цягам 1960—1966 гг. правялі пашырэньне вытворчай магутнасьці. У 1980 г. утварылі вытворчае аб’яднаньне «Крычаўцэмэнтнашыфэр»[3]. Цягам 1980—1981 гг. ажыцьцявілі часткову перабудову прадпрыемства, што павялічыла вытворчую магутнасьць да 4 тонаў клінкеру за гадзіну[4]. У 2008 г. на месцы 2 старых печаў на заводзе ўзьвялі трэцюю і найбуйнешую ў Беларусі печ-трубу для абпальваньня клінкеру (даўжыня 170 мэтраў, дыямэтар каля 5 мэтраў), дзе ў полі сьпяканьня тэмпэратура дасягае +1500 °C. У 2010 г. вытворчасьць цэмэнту вырасла да 1526 тыс. тонаў[6]. 6 ліпеня 2013 г. пусьцілі вытворчасьць цэмэнту сухім спосабам магутнасьцю 1,8 млн тонаў за год[7], што павялічыла агульную гадавую магутнасьць да 3,3 млн тонаў.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Справаздача аб дзейнасьці ААТ за 2013 год (рас.) // Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, 2014 г. Праверана 25 красавіка 2015 г.
  2. ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2013 год // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 2014 г. Праверана 25 красавіка 2015 г.
  3. ^ а б «Крычаўцэмэнтнашыфэр» // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 8. — С. 527. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3
  4. ^ а б «Крычаўцэмэнтнашыфэр» // Магілёўская абласная бібліятэка, 2005 г. Праверана 25 красавіка 2015 г.
  5. ^ Формы ўласнасьці Крычаўскага раёну // Магілёўская абласная бібліятэка, 2005 г. Праверана 25 красавіка 2015 г.
  6. ^ Іван Бараноўскі. Завод-гігант працуе, завод-гігант будуецца // Зьвязда : газэта. — 11 жніўня 2011. — № 151 (27015). — С. 1, 6. — ISSN 1990-763x.
  7. ^ Аляксей Арэшка. Пробная партыя цэмэнту выпушчаная на новым заводзе ў Крычаве // БелаПАН, 6 ліпеня 2013 г. Праверана 25 красавіка 2015 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць