Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Крычаў)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Крычаў |
Каардынаты | 53°41′48″ пн. ш. 31°43′0″ у. д. / 53.69667° пн. ш. 31.71667° у. д.Каардынаты: 53°41′48″ пн. ш. 31°43′0″ у. д. / 53.69667° пн. ш. 31.71667° у. д. |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | несапраўдная готыка[d] |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Крычаве. Знаходзіўся ў цэнтры места, на Рынку. Твор архітэктуры нэаготыкі.
Утвараў адзіны ансамбль з плябаніяй. Напярэдадні Другой сусьветнай вайны савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьФарны касьцёл у Крычаве збудавалі ў 1620 або 1628 годзе (упамінаецца ў 1633 годзе). Новы драўляны касьцёл збудавалі ў 1745 годзем з фундацыі Гераніма Флярыяна Радзівіла і Марыі Юзэфы, жонкі караля і вялікага князя Аўгуст Саса.
Паводле інвэртару 1747 году, будаваньне новага касьцёла вялося на 5 пляцах на рагу Рынку і Ражэственскай вуліцы. Таксама ў гэты час у Крычаве існаваў іншы касьцёл на Пятніцкай вуліцы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Крычаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Будынак касьцёла значыцца на пляне места 1788 году[1]. У 1824 годзе пры касьцёле пачаў дзеяць кляштар дамініканаў, ліквідаваны расейскімі ўладамі 19 ліпеня 1832 году[2] па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831).
У 1855 годзе драўляны касьцёл згарэў. На яго месцы збудавалі новую мураваную сьвятыню. На 1913 год касьцёл налічваў каля 500 парафіянаў.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1929 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл і перарабілі яго пад клюб, а па 1937 годзе — зруйнавалі сьвятыню.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта была 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з 5-граннай апсыдай. Франтальны фасад у цэнтры вылучаўся 3-пралётнай аркай на 4 гранёных слупах, аб’яднанай агульным кілепадобным франтонам у завершы. Фасады і 4-гранныя ярусы вежаў рытмічна падзяляліся стральчатымі аконнымі праёмамі. Галоўны ўваход меў выгляд пэрспэктыўнага стральчатага партала. Над ім разьмяшчалася круглае акно-ружа. Гатычны характар будынка ўзмацняла афармленьне вежаў кутнімі гранёнымі пілёнамі з востракутнымі вімпэргамі: паміж імі аркатурныя нішы з стрэльчатымі броўкамі.
Унутраная прастора падзялялася магутнымі слупамі і аркадамі на тры нэфы. Апсыду ўпрыгожваў 2-ярусны алтар у формах нэабарока — 4 калёны несьлі магутны хвалісты антаблемэнт, паміж калёнамі стаялі скульптуры Сьвятых Пятра і Паўла; другі ярус — прастакутны шчыт з выгнутым карнізам[3].
Галерэя
рэдагаваць-
1890-я гг.
-
1913 г.
-
1913 г.
-
Плябанія, 1913 г.
-
1915—1918 гг.
-
да 1918 г.
-
1937 г.
-
Плябанія, 21 жніўня 1941 г.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Мяцельскі А. Старадаўні Крычаў: Гіст.-археал. нарыс горада ад старажыт. часоў да канца XVIII ст. — Менск, 2003. С. 51—52.
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 427.
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 428.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.