Унеча
Уне́ча — места ў Бранскай вобласьці Расеі, у вярхоўі рэчкі Ўнеча. Адміністрацыйны цэнтар Унецкага раёну. Насельніцтва 23 971 чалавек (на 2017 год).
Унеча | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1887 | ||||
Вобласьць: | Бранская | ||||
Раён: | Унецкі | ||||
Насельніцтва: | 23 971 (2017) | ||||
Часавы пас: • летні час: |
UTC+3 UTC+4 | ||||
Тэлефонны код: | +7 48351 | ||||
Аўтамабільны код: | 32 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°51′ пн. ш. 32°41′ у. д. / 52.85° пн. ш. 32.683° у. д.Каардынаты: 52°51′ пн. ш. 32°41′ у. д. / 52.85° пн. ш. 32.683° у. д. | ||||
Унеча на мапе Расеі ![]() ![]() Унеча | |||||
![]() |
Знаходзіцца за 140 км на паўднёвы захад ад Бранску, на аўтадарозе Бранск — Гомель. Вузел чыгуначных лініяў на Бранск, Воршу, Гомель, Хутар-Міхайлаўскі.
ГісторыяРэдагаваць
- 1887: заснаваньне паселішча як станцыі Палескай чыгункі.
- 1927: гарадзкі пасёлак.
- 1929: у выніку правядзеньня лініі Харкаў — Ворша зрабілася значным чыгуначным вузлом і пачала інтэнсіўна разьвівацца.
- 1936—1951: станцыя Ўнеча ў падначаленьні Беларускай чыгункі.
- 1940: атрымала статус места.
- 1943—1944: у месьце знаходзілася кіраўніцтва Беларускай чыгункі.
НасельніцтваРэдагаваць
ЭканомікаРэдагаваць
Завод «Тэмбр». Прадпрыемствы чыгуначнага транспарту (лякаматыўнае і вагоннае дэпо і інш.) і харчовай прамысловасьці (заводы: гароднінасушыльны, масла і сухога малака, мясаптушкакамбінат). Камбінат жалезабэтонных вырабаў.
Турыстычная інфармацыяРэдагаваць
У месьце знаходзяцца карцінная галерэя Бранскай вобласьці і гістарычна-краязнаўчы музэй.
АсобыРэдагаваць
- Уладзімер Базан — беларускі фотамастак
- Павал Якубовіч — беларускі журналіст, рэдактар газэты «Советская Белоруссия»
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Унеча // Города России: энциклопедия. М.: Большая Российская энциклопедия, 1994. С. 494
- ^ Унеча // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Унеча — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Мескі сайт(рас.)