Царква Сьвятога Мікалая (Крычаў)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
Мікольская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Крычаў |
Каардынаты | 53°41′34.30″ пн. ш. 31°43′11″ у. д. / 53.6928611° пн. ш. 31.71972° у. д.Каардынаты: 53°41′34.30″ пн. ш. 31°43′11″ у. д. / 53.6928611° пн. ш. 31.71972° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларускі экзархат |
Эпархія | Магілёўская япархія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Першае згадваньне | 1682 |
Дата заснаваньня | XIX ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сайт | svnikolski.mogeparhia.by |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Мікалая — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Крычаве. Знаходзіцца на Замкавай гары, на высокім левым беразе ракі Сажа, пад адрасам вуліца Сожная. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьЦаркву ў Крычаве збудавалі ў 1838 годзе з дрэва на месцы старажытнага касьцёла Сьвятога Ільлі, узьведзенага за вялікім князем Казімерам, паводле паданьня, на месцы паганскага капішча. У 1950-я гады царкву капітальна перабудавалі.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Трохзрубную падоўжна-восевую кампазыцыю фармуюць прытвор, малітоўная заля, 5-гранная апсыда з бакавымі рызьніцамі. Галоўны фасад асноўнага выцягнутага прастакутнага зруба завяршаецца баняй на 2-ярусным 8-гранным барабане. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах, вэртыкальнай шалёўкай вылучаецца цокальная і фрызавая часткі фасадаў[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 513Г000482 |