Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Крычаў)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Васкрасенская царква
Васкрасенская царква
Краіна Беларусь
Места Крычаў
Каардынаты 53°41′45.50″ пн. ш. 31°43′01.90″ у. д. / 53.6959722° пн. ш. 31.717194° у. д. / 53.6959722; 31.717194Каардынаты: 53°41′45.50″ пн. ш. 31°43′01.90″ у. д. / 53.6959722° пн. ш. 31.717194° у. д. / 53.6959722; 31.717194
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Магілёўская япархія 
Дата заснаваньня XIX ст.
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на мапе Беларусі
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на Вікісховішчы

Царква Ўваскрасеньня Хрыстова — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Крычаве. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[a]. Твор архітэктуры клясыцызму.

Гісторыя

рэдагаваць

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Крычаве збудавалі ў першай палове XIX ст. з цэглы. У 1950-я гады савецкія ўлады перабудавалі яе пад кінатэатар. У 1990-я гады будынак вярнулі вернікам і часткова аднавілі.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта асымэтрычны прастакутны аб’ём пад 2-схільным дахам. Царкву завяршаюць 2 купалы на васьмігранных барабанах над фасадамі і ў цэнтры даху, баня над алтарнай часткай. Роўнічныя фасады падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі[1].

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ленінская, 27
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць