Крычаўскі палац
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Крычаўскі палац
| |
Крычаўскі палац
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Крычаў |
Каардынаты | 53°41′16″ пн. ш. 31°42′47″ у. д. / 53.68778° пн. ш. 31.71306° у. д.Каардынаты: 53°41′16″ пн. ш. 31°42′47″ у. д. / 53.68778° пн. ш. 31.71306° у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм і несапраўдная готыка[d] |
Аўтар праекту | Іван Ягоравіч Староў[d] |
Заснавальнік | Рыгор Пацёмкін[d] |
Дата заснаваньня | XVIII стагодзьдзе |
Статус | Ахоўная зона |
Крычаўскі палац | |
Крычаўскі палац на Вікісховішчы |
Крычаўскі палац (палац Пацёмкіна, палац Галынскіх) — помнік архітэктуры канца XVIII ст. у Крычаве. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Шашэйнай вуліцы[a]. Твор архітэктуры клясыцызму з элемэнтамі нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьПалац у Крычаве збудавалі ў 1778—1787 гадох паводле праекту расейскага архітэктара І. Старава, аўтара праекту Таўрычаскага палаца ў Пецярбургу, для князя Рыгора Пацёмкіна. З канца XVIII ст. палац перайшоў ва ўласнасьць Галынскіх, у 1840-я гады яго рэканструявалі.
За савецкім часам у будынку разьмяшчалася школа-інтэрнат, цяпер палац адрэстаўравалі.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры раньняга клясыцызму з элемэнтамі нэаготыкі. Гэта мураваны П-падобны ў пляне 2-павярховы будынак, накрыты пакатым 2-схільным дахам. Кампазыцыйны цэнтар абодвух паверхаў — вялікія круглыя залі, якія выступаюць з асноўнага аб’ёму будынку ў бок двара. Галоўны фасад мае рысы рэтраспэктыўнай готыкі: цэнтар вылучаецца рызалітам, падзеленым гранёнымі пілёнамі, кутнія пілёны завяршаюцца зубцамі і нагадваюць вежы, вокны стральчатай формы. Астатнія фасады падзяляюцца пілястрамі, вокны на першым паверсе прастакутныя, на другім — паўцыркульныя. Тарцы бакавых крылаў маюць строгія клясыцыстычныя формы, завершаныя трыкутнымі франтонамі. Вокны аздаблюцца сандрыкамі: лучковымі на першым і трыкутнымі на другім паверсе.
Інтэр’еры заляў і пакояў мелі багатую ляпную аздобу, мармуровыя каміны, кафляныя печы. Першапачатковы анфілядны плян зьмянілі ў 1950-я гады.
Перад палацам быў пэйзажны парк (захаваўся часткова), за палацам — П-падобны ў пляне будынак стайні і пладовы сад[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1914 г.
-
А. Вінэр, 1939 г.
-
А. Вінэр, 1939 г.
-
А. Вінэр, 1939 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
2009 г.
-
2012 г.
-
2013 г.
-
2015 г.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ленінская, 59
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 255.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 512Г000479 |