Марцін Залескі
Ма́рцін Зале́скі (па-польску: Marcin Zaleski; 1796, Кракаў — 1877, Варшава) — польскі мастак.
Быў самавукам, працаваў памочнікам дэкаратара ў тэатры і пасьля працы капіяваў карціны. Вучыўся ў Нямеччыне, Францыі, Італіі. З 1830 году пражываў у Варшаве. Быў відавочцам Лістападаўскага паўстаньня, якое адлюстраваў у сваіх карцінах (але на першым пляне заўсёды была архітэктура). З 1846 году быў прафэсарам у Варшаўскай Акадэміі мастацтва.
Займаўся галоўным чынам відамі Варшавы, Кракава і Вільні, таксама партрэтамі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМарцін Залескі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў