Арлеан
Арлеа́н (па-француску: Orléans) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Люарэ і рэгіёну Цэнтар-Валь дэ Люар. Галоўны горад гістарычнай вобласьці Арлеанэ. Разьмешчаны на рацэ Люара, за 130 кілямэтраў ад Парыжу. Насельніцтва складае 114 782 чалавекі, паводле зьвестак на 2016 год.
Арлеан | |||||
франц. Orléans | |||||
| |||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | Цэнтар-Валь дэ Люар | ||||
Дэпартамэнт: | Люарэ | ||||
Кіраўнік: | Аліўе Карэ[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 118 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Паштовы індэкс: | 45000, 45100 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 47°54′8″ пн. ш. 1°54′15″ у. д. / 47.90222° пн. ш. 1.90417° у. д.Каардынаты: 47°54′8″ пн. ш. 1°54′15″ у. д. / 47.90222° пн. ш. 1.90417° у. д. | ||||
Арлеан | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.orleans.fr/ |
Гісторыя
рэдагавацьАрлеан быў заснаваны як галоўны горад кельцкага племені карнутаў, называўся Цэнабум (лац. Cenabum). У 52 годзе да н. э. быў разбураны Цэзарам і адноўлены ў 275 годзе імпэратарам Аўрэліянам, у гонар якога з V стагодзьдзя стаў называцца Аўрэліянумам (лац. Aurelianum). Назва зь цягам часу зьмянілася на сучасную ў адпаведнасьці з францускім вымаўленьнем.
У 451 годзе правадыр гунаў Атыла паспрабаваў захапіць і разрабаваць горад, але ў апошні момант быў спынены прыбылай арміяй пад сумесным камандаваньнем караля вэстготаў Тэадорыха I і рымскага вайскавода Аэцыюса. Да арміі хаўрусьнікаў далучылася таксама частка аланаў, якія прыйшлі разам з вандаламі й пасяліліся ў навакольлях гораду з 408 году.
У X—XI стагодзьдзях Арлеан быў другім па значнасьці горадам каралеўскіх земляў пасьля Парыжу. У X стагодзьдзі стаў важнай крэпасьцю. У 1306 годзе ў горадзе быў заснаваны унівэрсытэт. Аблога Арлеана ў 1428—1429 гадах ёсьць адной з найважнейшых падзеяў Стогадовай вайны. Пасьля сямімесячнай аблогі горад быў вызвалены 8 траўня войскамі пад правадырствам Жанны д’Арк, пасьля чаго яе пачалі называць Арлеанскай дзевай.
Адукацыя
рэдагавацьЯшчэ ў раньнім Сярэднявеччы атрымаць адукацыю ў Арлеане лічылася прэстыжным. У VI стагодзьдзі тут навучаўся сын караля Бургундыі Гунтрамна Гундабадам. Карл Вялікі, а затым Гуга Капэта адпраўлялі ў Арлеан вучыцца сваіх старэйшых сыноў. У XI—XIII стагодзьдзях навучальныя ўстановы гораду былі шырока вядомыя, слава аб іх распаўсюдзілася да Італіі й Ангельшчыны, адкуль людзі прыяжджалі атрымаць адукацыю.
Эканоміка
рэдагавацьАрлеан ёсьць буйным прамысловым цэнтрам.
Асобы
рэдагаваць- Жак Поль Мінь — францускі каталіцкі сьвятар
Крыніцы
рэдагаваць- ^ База зьвестак францускіх камунаў — Institut national de l'information géographique et forestière.
- ^ Populations de référence 2022 (фр.) — INSEE, 2024.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула па Францыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |