Інсбрук
Інсбрук (па-нямецку: Innsbruck) — горад на захадзе Аўстрыі, сталіца фэдэральнай зямлі Тыроль. Насельніцтва 132 236 чалавек (на 2017 год) — пяты паводле колькасьці насельніцтва горад Аўстрыі.
Інсбрук | |||||
ням. Innsbruck | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1187 | ||||
Краіна: | Аўстрыя | ||||
Кіраўнік: | Георг Вілі[d][1] | ||||
Плошча: | 104,81 км² | ||||
Вышыня: | 574 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 132 236 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1261,67 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +43 512 | ||||
Паштовыя індэксы: | 6010—6080 | ||||
Нумарны знак: | I | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 47°16′6″ пн. ш. 11°23′36″ у. д. / 47.26833° пн. ш. 11.39333° у. д.Каардынаты: 47°16′6″ пн. ш. 11°23′36″ у. д. / 47.26833° пн. ш. 11.39333° у. д. | ||||
Інсбрук | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.innsbruck.at/ |
Назва гораду перакладаецца як «мост на рацэ Ін». Сымбалем гораду зьяўляецца Залаты дах.
Гаспадарка
рэдагавацьНа 2020 год у горадзе месьціўся найбольшы аўстрыйскі холдынг нерухомасьці «Сігна».
Гісторыя
рэдагавацьУ 1133 годзе графы фон Андэкс заснавалі на левым беразе ракі Ін гандлёвы пляц. У 1170-я гады граф Бэрхтальд V фон Андэкс злучыў гэты пляц з супрацьлеглым берагам Іну мастом[2]. У 1187 годзе гэты ўмацаваны пляц атрымаў гандлёвыя прывілеі, што лічыцца першымі афіцыйнымі згадкамі пра Інсбрук (пад назвай Insprucke)[3]. Недзе паміж 1187 і 1205 гадамі Інсбрук атрымаў і гарадзкія прывілеі, якія былі пацьверджаны і пашыраны ў 1239 годзе[4].
Пасьля сьмерці Ота VIII, апошняга графа фон Андэкс, горад належаў графам Тыролю, а ў 1386 годзе перайшоў да Габсбургаў, і Інсбрук становіцца аўстрыйскім. У 1420 годзе гэрцаг Тыролю Фрыдрых IV зрабіў Інсбрук сваёй рэзыдэнцыяй. Пры Максыміліяне I Інсбрук становіцца важным палітычным цэнтрам імпэрыі. У 1669 годзе імпэратар Леапольд I Габсбург заснаваў у Інсбруку ўнівэрсытэт.
У 1805 годзе Напалеон перадаў Тыроль Баварыі, у выніку чаго ў 1809 годзе пачалася вызвольная вайна тырольцаў. У 1814 годзе, па выніках Венскага кангрэсу, Тыроль быў вернуты Аўстрыі. У 1858 годзе чыгунка злучыла Інсбрук зь Мюнхэнам, а ў 1867 годзе — з Боцэнам.
У 1938 годзе Тыроль увайшоў у склад Трэцяга райху. З 1955 году — у складзе адноўленай незалежнай Аўстрыі. Неўзабаве Інсбрук двойчы прымаў Зімовыя Алімпійскія гульні: у 1964 і 1976 гадох.
Славутасьці
рэдагаваць- Стары горад
- Залаты дах — эркерны балькон, пакрыты пазалочанай дахоўкай
- Сабор Сьвятога Якаба
- замак Амбрас
- палац Гофбург
- Калёна Сьв. Ганны
- Музэй зямлі Тыроль
Гарады-сябры
рэдагавацьГалерэя
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Willi neuer Bürgermeister von Innsbruck (ням.) / Hrsg.: Österreichischer Rundfunk — 2018.
- ^ Otto Stolz: Geschichte der Stadt Innsbruck. Tyrolia-Verlag, Innsbruck 1959, S. 45.
- ^ Ernst Theodor Gaupp: Deutsche Stadtrechte des Mittelalters, mit rechtsgeschichtlichen Erläuterungen. Bd. 2., Breslau 1852, S. 251-256, GoogleBooks
- ^ Ernst Theodor Gaupp: Deutsche Stadtrechte des Mittelalters, mit rechtsgeschichtlichen Erläuterungen. Bd. 2., Breslau 1852, S. 251-256, GoogleBooks
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьІнсбрук — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў