Лагор

места ў Пакістане, сталіца правінцыі Пэнджабу

Лагор (урду: لاہور, па-ангельску: Lahore) — горад у Пакістане, цэнтар правінцыі Панджаб. Другая паводле колькасьці насельніцтва агламэрацыя ў Пакістане.

Лагор
урд. لاہور
Першыя згадкі: X стагодзьдзе
Краіна: Пакістан
Правінцыя: Панджаб
Плошча: 1772 км²
Вышыня: 217 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 9 700 000 чал.
шчыльнасьць: 5474,04 чал./км²
Часавы пас: UTC+5
Тэлефонны код: 042
Паштовы індэкс: 54000
Геаграфічныя каардынаты: 31°32′59″ пн. ш. 74°20′37″ у. д. / 31.54972° пн. ш. 74.34361° у. д. / 31.54972; 74.34361Каардынаты: 31°32′59″ пн. ш. 74°20′37″ у. д. / 31.54972° пн. ш. 74.34361° у. д. / 31.54972; 74.34361
Лагор на мапе Пакістану
Лагор
Лагор
Лагор
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://lahore-mc.punjab.gov.pk/

Гэта найбуйнейшы горад, заселены народам панджабцаў, і важны гістарычны цэнтар Паўднёвай Азіі. Са сваёй гісторыяй, якая налічвае больш за тысячу гадоў, Лагор зьяўляецца культурным цэнтрам правінцыі Панджаб і ўсяго Пакістану. Гэта адзін з найбольш шчыльна заселеных гарадоў сьвету. Важны эканамічны, палітычны, транспартны, адукацыйны, забаўляльны цэнтар. Носіць мянушку «Горад садоў Маголаў» яшчэ з часоў Імпэрыі Вялікіх Маголаў.