Закапанэ
Закапа́нэ (па-польску: Zakopane) — места ў Татранскім павеце Малапольскага ваяводзтва Польшчы, цэнтар гміны. Плошча 84 км², насельніцтва на 2009 год — каля 27 тысячаў чалавек.
Закапанэ | |||||
польск. Zakopane | |||||
Panoráma Zakopaného | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | XVII стагодзьдзе | ||||
Места з: | 1933 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Малапольскае | ||||
Павет: | Татранскі | ||||
Гміна: | Закапанэ | ||||
Прэзыдэнт места: | Януш Майхер | ||||
Плошча: | 84,26 км² | ||||
Вышыня: | 750—2301 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 26 737 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 317,32 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 18 | ||||
Паштовыя індэксы: | ад 34-500 да 34-504 | ||||
TERYT: | 2121617011 | ||||
Нумарны знак: | KTT | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°17′58″ пн. ш. 19°57′7″ у. д. / 49.29944° пн. ш. 19.95194° у. д.Каардынаты: 49°17′58″ пн. ш. 19°57′7″ у. д. / 49.29944° пн. ш. 19.95194° у. д. | ||||
Закапанэ | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.zakopane.eu |
Закапанэ — цэнтар гуральскае культуры і папулярны гарналыжны курорт, празваны «зімовай сталіцай Польшчы».
Геаграфія
рэдагавацьЗакапанэ ляжыць у паўднёвай частцы Падгальля ля ўзножжа Татраў. Знаходзіцца за 120 км ад Кракава.
Мінуўшчына
рэдагавацьПершыя згадкі пра Закапанэ датаваныя XVII стагодзьдзем і апісваюць паляну пад назовам Закапіска. У 1676 тут была вёска з 43 жыхарамі.
У XIX стагодзьдзі Закапанэ стала найбуйнейшым мэталюргічным цэнтрам у Галіччыне, а таксама цэнтрам горнай здабычы. Дзякуючы свайму клімату да 1889 року яно разраслося зь вёскі ў курортнае мястэчка з насельніцтвам 3000 чалавек. 1 кастрычніка 1889 пачала дзейнічаць чыгунка.
Культура
рэдагавацьЗакапанскі стыль
рэдагавацьЗакапанскі стыль — унікальны архітэктурны стыль, характэрны для высакагорнага Падгальля. Запачаткаваў яго Станіслаў Віткевіч, узяўшы за аснову традыцыйны стыль будаўніцтва падгальскіх гураляў і малюнкі паводле матываў і традыцыяў традыцыйнае карпацкае архітэктуры(en).
Спорт
рэдагавацьВысокія Татры — папулярнае месца для альпінізму.
Узімку, асабліва ў калядны пэрыяд і ў лютым, у Закапанэ прыяжджаюць тысячы гарналыжнікаў. Існуюць таксама гоначныя трасы. Тут ладзіліся чэмпіянаты і кубкі сьвету па лыжах, біятлённыя й гарналыжныя спаборніцтвы.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьШторок Закапанэ наведваюць болей за 250 000 турыстаў: узімку найперш аматары лыжных відаў спорту, улетку — дзеля альпінізму і спэлеатурызму. Цікавасьць уяўляе таксама гуральская культура са сваімі ўнікальнымі стравамі, гаворкай, архітэктурай, музыкай і строямі. Зімовыя сьвяты заўжды адзначаюцца ў традыцыйным стылі, з танцамі, катаньнем у санях і смажаньнем ягняці.
Партнэрскія месты
рэдагаваць- Зыген, Нямеччына (1989)
- Сэн-Д’е-дэ-Вож, Францыя (1990)
- Попрад, Славаччына (1993)
- Сопат, Польшча (1993)
- Высокія Татры, Славаччына (2003)
- Стрый, Украіна (2004)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына (пол.) (анг.) (рас.) (фр.) (ням.) (гішп.) (італ.)
- Закапанскі партал (пол.)
- Закапанэ запрашае (пол.)
- Закапанэ для турыста (рас.)