Базыліка Божага Цела (Кракаў)

Базыліка Божага Цела (па-польску: Bazylika Bożego Ciała) — касьцёл гатычнага архітэктурнага стылю, які знаходзіцца ў Кракаве, Польшча.

Малая базыліка Божага Цела, Кракаў, Польшча

Гісторыя

рэдагаваць

Будаўніцтва сёньняшняга храму было распачата ў 1385 годзе на месцы драўлянага касьцёлу і было скончана ў 1405 годзе. У 1405 г. Уладзіслаў II Ягайла запрасіў манахаў з манаскага ордэну лятэранскіх канонікаў служыць у гэтым касьцёле. Для іх пазьней быў пабудаваны каля касьцёлу кляштар. Прадстаўнікі гэтага манаскага ордэну служаць у базыліцы Божага Цела да цяперашняга часу. У сярэдзіне XV стагодзьдзя тут служыў вядомы кракаўскі прапаведнік Станіслаў Казімерчык, прылічаны да ліку блажэнных.

Шчыпец фасаду быў дабудаваны ў 1500 годзе. Званіца была пабудавана ў 1566—1582 гадох.

24 студзеня 2005 году Папа Ян Павал II выдаў дэкрэт, якія прылічыў касьцёл Божага Цела ў Кракаве да малой базылікі.

  • Przewodnik: Bazylika i Klasztor Bożego Ciała Kanoników Regularnych Laterańskich na Kazimierzu w Krakowie, Kazimierz Łatak CRL.
  • Przewodnik po zabytkach Krakowa, Michał Rożek, Wydawnictowo WAM, 2006.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Каардынаты: 50°02′58″ пн. ш. 19°56′40″ у. д. / 50.04944° пн. ш. 19.94444° у. д. / 50.04944; 19.94444