Валеўскі раён

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР

Валеўскі раёнадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР. Існаваў у 1940. Плошча 600 км², 132 населеныя пункты. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Валеўка.

Валеўскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларуская ССР
Статус раён Беларусі і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Валеўка
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Дата скасаваньня 25 лістапада 1940
Час існаваньня 1940
Месцазнаходжаньне
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Утварыўся 15 студзеня 1940 у складзе Баранавіцкай вобласьці. Падзяляўся на 14 сельсаветаў: Асташынскі, Валеўскі, Варанчанскі, Вялікакасіцкі, Дальнаруцкі, Запольскі, Карэліцкі, Малюшыцкі, Машэвіцкі, Міратыцкі, Райцаўскі, Руткевіцкі, Цырынскі і Ятранскі. У зьвязку зь пераносам адміністрацыйнага цэнтру ў мястэчка Карэлічы 25 лістапада 1940 перайменаваны ў Карэліцкі раён[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2.

Літаратура рэдагаваць