Рута

рака ў Беларусі

Ру́та — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Сэрвачы (басэйн Нёману). Цячэ ў Наваградзкім і Карэліцкім раёнах Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 26 км. Плошча вадазбору 132 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,7‰.

Рака
Рута
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Руткі 1
Вусьце Сэрвач
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 26 км
Плошча басэйну 132 км²
Нахіл воднай паверхні 3,7 ‰

Пачынаецца каля вёскі Руткі 1 Наваградзкага раёну, цячэ ў межах Наваградзкага ўзвышша празь мястэчка Карэлічы, упадае ў Сэрвач за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад мястэчка. У мястэчку Карэлічах сажалка (плошча 0,53 км²)[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 314.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Ruta // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.