Кароль (імя)
Кароль[1], Караль[2] (Карэль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Кароль лац. Karol | |
Carol | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Karl Hari + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Караль, Карэль |
Вытворныя формы | Карыла |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Кароль» |
Паходжаньне
рэдагавацьКарал, Карул або Карэл (Carolus, Karulus, Carellus) — імя германскага паходжаньня[3]. Імя Караль паходзіць ад пашыранай суфіксам -ол асновы -гер- (-ер-) (Hariol > Carolus) або ад германскага асабовага імя Карл (Karl) < стараверхненямецкага karal 'мужчына, муж'[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Karol (Karul, Karl) і вытворнага ад яго патроніму Karolkowic[5].
У 1640 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Achatius Corell, Elbingensis Borussus, у 1647 годзе — Samuel Corellius, Elbingensis Borussus[6].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Карэла (Kareło)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мы от рода Рускаг: Карлы (Аповесьць мінулых часоў)[8]; Сенько Королковичъ (1528 год)[9]; бояринъ князя Федора Жославского, старосты рожъского, Богданъ Юшковичъ Карел (28 чэрвеня 1546 году)[10]; дом подданого пана Сологубового Гануса Кареля (26 верасьня 1585 году)[11]; Korella Joh. Nibuzza ad Gumbinnam Lithuan. (1769 год)[12].
Носьбіты
рэдагаваць- Сенька Каролькавіч — эйшыскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Ян Караль Хадкевіч (1560—1621) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, гетман вялікі літоўскі і ваявода віленскі
- Ян Караль Белазор (1596—1631) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, рэфэрэндар духоўны вялікі літоўскі
- Юры Караль Глябовіч (1603/1605 — 1669) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, ваявода віленскі
- Казімер Караль Белазор (каля 1608 — каля 1680) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, ваявода менскі
- Сымон Караль Агінскі (каля 1625—1694) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мечнік вялікі літоўскі і ваявода амсьціслаўскі
- Караль Станіслаў Радзівіл (1669—1719) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, канцлер вялікі літоўскі
- Павал Караль Сангушка (1680—1750) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, маршалак вялікі літоўскі, палкоўнік літоўскай гвардыі
- Караль Юзэф Сапега (да 1718—1768) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, ваявода берасьцейскі
- Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку» (1734—1790) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, ваявода віленскі
Каралевічы і Юцэвічы-Каралевічы — літоўскія шляхецкія роды[13].
Карлевічы (Karlewicz) гербу Астоя — літоўскі шляхецкі род зь Пінскага павету[14].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася места Каральштад або Крэтынга[15].
На 1910 год існаваў фальварак Каралішкі (Каролішкі) у Клімавіцкім павеце, а таксама хутар Карэлаўка ў Чавускім павеце Магілёўскай губэрні[16].
На гістарычнай Наваградчыне існуе мястэчка Карэлічы, на гістарычнай Амсьціслаўшчыне — Каралішкі, у гістарычнай Прусіі — Корэлен.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Бушлякоў Ю., Вячорка В., Санько З., Саўка З. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня—Менск, 2005.
- ^ Вінцук Вячорка, La reine est morte. Няхай жыве кароль! А як яго зваць?, Радыё Свабода, 9 верасьня 2022 г.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 359.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 120.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 121.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 415, 484.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 161.
- ^ Договор между Русью и Византией (911), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 88.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 234 (19) (1546—1548). — Vilnius, 2009. P. 15.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 267.
- ^ Die Matrikel der Albertus-Universität zu Königsberg i. Pr. 1544—1829. Bd. 2: Die Immatrikulationen von 1657—1829. — Leipzig, 1911/1912. S. 513.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на К, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 6. — Warszawa, 1936. S. 265.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 321.
- ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 77, 201.