Касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (Карэлічы)

рыма-каталіцкі храм у Карэлічах
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі
Касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі
Касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі
Краіна Беларусь
Места Карэлічы
Каардынаты 53°34′19.87″ пн. ш. 26°08′11.20″ у. д. / 53.5721861° пн. ш. 26.1364444° у. д. / 53.5721861; 26.1364444Каардынаты: 53°34′19.87″ пн. ш. 26°08′11.20″ у. д. / 53.5721861° пн. ш. 26.1364444° у. д. / 53.5721861; 26.1364444
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі на мапе Беларусі
Касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі
Касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі
Касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі

Касьцёл Ма́ці Бо́жай Нясто́мнай Дапамо́гі — помнік архітэктуры першай паловы XX ст. у Карэлічах. Знаходзіцца ў цэнтры места, на ўзвышшы ў паўночна-заходнім сэктары забудовы гістарычнага Рынку[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры мадэрну.

Гісторыя рэдагаваць

 
Праект касьцёла, 1935 г.

Мураваны касьцёл у Карэлічах збудавалі ў 1938 годзе на сродкі графаў Жаўтоўскіх.

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад вінна-гарэлкавую краму. У 1991 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, якія яго адрэстаўравалі.

Архітэктура рэдагаваць

 
Касьцёла, да 1939 г.

Помнік архітэктуры мадэрну. Мае падоўжана-восевую кампазыцыю, у цэнтры якой кубападобны аб’ём малітоўнай залі пад 4-схільным дахам, завершаны 8-гранным барабанам з паўсфэрычным купалам. Да паніжанай прастакутнай у пляне апсыды далучаюцца дзьве закрысьціі. Галоўны ўваход вылучаецца аб’ёмам нартэкса-хораў з 4-калённым портыкам дарычнага ордэра.

Унутраная прастора перакрываецца роўнай бэтоннай стольлю. Інтэр’ер аздабляюць галоўны алтар Маці Божай Нястомнай Дапамогі і дзьве алтарныя кампазыцыі: налева — Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса, направа — Сьвятога Казімера.

Касьцельны пляц атачаецца штакетнай агароджай на цагляных слупках[1].

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Фаменкі, 6.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008.

Літаратура рэдагаваць

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць