4 лістапада
дата
← лістапад → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 год Усе дні |
4 лістапа́да — 309-ы дзень году (308-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 58 дзён.
Падзеі
рэдагаваць- 1611 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Смаленску Магдэбурскае права і герб
- 1661 — у бітве пад Кушлікамі войска Рэчы Паспалітай атрымала перамогу над войскам Маскоўскай дзяржавы
- 1794 — Паўстаньне Т. Касьцюшкі: войскі Расейскае імпэрыі пад камандаю Суворава распачалі штурм прадмесьця Варшавы Прагі і рэзаніну мясцовага насельніцтва
- 1863 — Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: расейскія карнікі схапілі паўстанцкага камісара Меншчыны Міхала Аскерку
- 1879 — запатэнтавалі першы касавы апарат
- 1890 — у Лёнданскім мэтро ўпершыню ў сьвеце адну зь лініяў перавялі на электрычную цягу
- 1922 — брытанскі археоляг Говард Картэр адшукаў у Эгіпце пахавальню фараона Тутанхамона
- 1924 — адкрыцьцё ў Віцебску вэтэрынарнага інстытуту
- 1946 — дзень утварэньня ЮНЭСКО (уступіў у сілу статут гэтай арганізацыі)
- 1969 — Аляксандар Салжаніцын выключаны з Саюзу пісьменьнікаў СССР
- 2000 — у Парэччы паставілі памятны крыж у гонар Міхала Валовіча і ягоных паплечнікаў
- 2008 — на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША перамогу атрымаў Барак Абама
- 2017 — абвешчаны Прапойскі заказьнік
Нараджэньні
рэдагаваць- 1296 — Альгерд Гедымінавіч, князь крэўскі і віцебскі, вялікі князь літоўскі
- 1470 — Эдвард V, кароль Ангельшчыны
- 1887 — Цішка Гартны, беларускі дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху, гісторык, пісьменьнік і публіцыст
- 1906 — Аляксандра Нікалаева, беларуская балерына
- 1916 — Ўолтэр Кронкайт, амэрыканскі журналіст
- 1929 — Сяргей Карніловіч, дзяяч беларускай эміграцыі
- 1940 — Яўген Гучок, беларускі паэт
- 1956 — Ігар Талькоў, расейскі сьпявак
Сьмерці
рэдагаваць- 1794 — Якуб Ясінскі, генэрал і паэт
- 1863 — Казімер Кабылінскі, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў
- 1937:
- Аляксандар Вальковіч, дзяржаўны дзяяч БНР
- Пятро Даркевіч, беларускі гісторык мастацтва
- Хрыстафор Даркевіч, беларускі мастак
- Язэп Мазуркевіч, беларускі пэдагог, празаік, публіцыст
- 1955 — Генрых Грыгоніс, беларускі актор
- 1968 — Міхаіл Кікоін, мастак
Сьвяты
рэдагаваць- Расея — Дзень Нацыянальнай Еднасьці