Аляксей Рагуля
Аляксе́й Рагу́ля (нар. 25 сакавіка 1935, в. Сенна, Наваградзкі раён) — беларускі літаратуразнаўца і крытык, кандыдат філялягічных навук, прафэсар МДПУ імя М. Танка[2].
Аляксей Рагуля | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 25 сакавіка 1935 (89 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | літаратуразнаўца, прафэсар унівэрсытэту, літаратар |
Мова | беларуская мова[1] |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасьля заканчэньня Любчанскай сярэдняй школы Наваградзкага раёну ў 1951 годзе, загадваў хатай-чытальняй у роднай вёсцы. У 1957 годзе скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. З 1957 па 1962 гады выкладаў расейскую мову ў Халхоліцкай і Зачысцкай школах Барысаўскага раёну, з 1962 па 1970 гады выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Рэспубліканскай школе спартовага профілю ў Менску. З 1979 году — асыстэнт, выкладчык, з 1976 г. — дацэнт Менскага пэдагагічнага інстытуту. Кандыдат філялягічных навук. Сябра СП СССР з 1990 году. У 1992 годзе ўзначаліў наваствораны факультэт беларускай філялёгіі і культуры Менскага пэдінстытуту. У 1994 годзе дэкан навастворанага факультэту народнай культуры. На базе катэдры па ініцыятыве Рагулі былі праведзены два міжнародныя кангрэсы “Беларускае Асьветніцтва: вопыт тысячагодзьдзя”, якія сталі значнай зьявай у культуралягічнай навуцы рэспублікі. Выйшаў катэдральны зборнік тыпавых праграм па культуралягічных дысцыплінах для вышэйшых навучальных устаноў, зацьверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Рагуля — аўтар праграм па асноўных тэарэтычных дысцыплінах: «Уводзіны ў культуралёгію», «Філязофія культур»ы, «Гісторыя сусьветнай культуры», «Гісторыя беларускай культуры», «Гісторыя беларускай грамадзкай думкі»[3].
Творчасьць
рэдагавацьПершы крытычны артыкул апублікаваў у 1970 годзе. Напісаў разьдзелы пра творчасьць Кузьмы Чорнага, Івана Мележа, Васіля Быкава для падручніка «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (1981-1983) для пэдагагічных інстытутаў. Прымаў удзел у выданьні Збору твораў К.Чорнага ў 6 тамах (1988-1991).
Бібліяграфія
рэдагаваць- «Беларуская літаратура ў 4 класе». Дапаможнік. 1980 г.
- «Методыка выкладання беларускай літаратуры». Адзін з аўтараў. 1986 г.
- «Родная літаратура». Адзін са складальнікаў падручніка-хрэстаматыі для 8 класа (з Л.Тамашовай). 1989 г.
- «Імгненні…». Кніга крытыкі. 1990 г.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Аляксей Рагуля – Навуковец і Настаўнік з вялікай літары, Барысаўская цэнтральная бібліятэка
- ^ Рагуля на сайце Пэрсаналій Наваградзкага краю
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — ISBN 985-11-0216-4
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Аляксей Рагуля на Беларускай палічцы