Савецкая Беларусь (1920)
- Ня блытаць з расейскамоўнай «Советской Белоруссией».
«Савецкая Беларусь» — штодзённая грамадзка-палітычная газэта, заснаваная ЦК Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі. У розны час орган Рэўкома, ЦВК, СНК БССР.
Савецкая Беларусь | |
Тып | штодзённая |
---|---|
Заснавальнік | Камуністычная партыя (бальшавікоў) Літвы і Беларусі |
Выдавец | Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР, СНК БССР |
Заснаваная | 1920 |
Закрытая | 21 сакавіка 1933 |
Палітыка | Камуністычная партыя (бальшавікоў) Літвы і Беларусі |
Мова | беларуская |
Штаб-кватэра |
Гісторыя
рэдагавацьГазэта выходзіла на беларускай мове ў Смаленску з № 1 (1 лютага 1920 г.) да № 8 (10 ліпеня 1920 г.) і ў Менску зь 15 жніўня 1920 году да апошняга № 3723 ад 21 сакавіка 1933 году.
У 1920—1921 гг. на старонках газэты «Савецкая Беларусь» друкаваліся: газэта сялянскай моладзі «Малады араты» (Орган ЦК ЛКСМ Беларусі) і ў 1924—1925 гг. газэта «Чырвоная варта». Рэдакцыя выдавала літаратурныя часопісы-дадаткі «Радавая рунь» (1924 г.) і літаратурны дадатак з аднайменнай назвай «Савецкая Беларусь» (№ 1, 29 студзеня 1928 г. — № 20, 15 сьнежня 1928 г.).[1]
У газэце свае творы друкавалі Адам Бабарэка, Янка Бобрык, Пятрусь Броўка, Зьмітрок Бядуля, Алесь Вечар, Анатоль Вольны, Максім Гарэцкі, Пятро Глебка, Уладзімер Дубоўка, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Янка Купала, Аркадзь Куляшоў, Міхась Лынькоў, Язэп Пушча, Леапольд Родзевіч, Паўлюк Трус, Кузьма Чорны й іншыя пісьменьнікі, літаратуразнаўцы, публіцысты і краязнаўцы.
У 1930—33 гадах ва ўмовах рэпрэсій са старонак газэты зьніклі матэрыялы пра беларускую нацыянальную культуру. Спыніла існаваньне ў 1933 годзе.
Рэдактары
рэдагавацьПершыя дзесяць нумароў рэдкалегія: Алесь Бурбіс, Вільгельм Кнорын, Аляксандар Чарвякоў, Фабіян Шантыр, сакратар Цішка Гартны.
Адказныя рэдактары ў розныя гады: Сьцяпан Булат, Зьміцер Жылуновіч, Усевалад Ігнатоўскі (1921), Ігнат Шыпіла (1924), Міхась Чарот (1925–1928), Павал Шастакоў (1929–1931)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Газеты Беларусі, 1776—1975: Рэтрасп. бібліягр. паказ. / Склад. Л. М. Няхайчык і інш.; Навук. рэд. В. У. Скалабан. — Менск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003. — С. 100 (№ 797); 136 (№№ 1155, 1156). — 322 с. — 700 ас. — ISBN 985-6020-28-X
Літаратура
рэдагаваць- Уладзімер Конан. «Савецкая Беларусь» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5 — С. 64.
- Уладзімер Конан. «Савецкая Беларусь». / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі. У 6 т. : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларус. Энцыкл., 2001. — Т. 6 Пузелі—Усая. Кн. 1. — С. 198. — ISBN 5-85700-073-4.
- Ганна Севярынец. «Савецкая Беларусь пад рэдакцыяй Міхася Чарота». Беларуская савецкая паўсядзённасць у памяці газетнага радка (1925-1929). — Warszawa: Czabor Publishing, 2024. — 660 с. — ISBN 978-83-971664-2-4
- Зерницкий М. С. Белорусская советская печать в годы иностранной военной интервенции и гражданской войны (1918—1920 гг.). — Минск: Васшая школа, 1963. — С. 106—116. — 124 с. — 700 ас.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- «Савецкая Беларусь» Беларуская палічка, беларуская электронная бібліятэка.
- Літаратурны дадатак да газэты «Савецкая Беларусь», 1928 год у Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
- Савецкая Беларусь. 1920—1933 Прэзыдэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь.
- Ганна Севярынец. (3 лістапада 2024) Прэзентацыя кнігі «Савецкая Беларусь пад рэдакцыяй Міхася Чарота», выдавецтва Сhabor Publishing. Festival Pradmova.