Народны камісарыят асьветы Беларускай ССР
Наро́дны камісарыя́т асьве́ты Белару́скай ССР быў утвораны 17 сьнежня 1920 году на базе Камісарыяту асьветы Ваенрэўкаму БССР. З 1946 году пераўтвораны ў Міністэрства асьветы БССР.
Народны камісарыят асьветы Беларускай ССР | |
Абрэвіятура | Наркамасьветы БССР |
---|---|
Папярэднік |
Камісарыят асьветы Часовага рабоча-сялянскага ўраду Беларусі (1919) Камісарыят народнай асьветы БССР (1919) Камісарыят асьветы Ваенрэўкаму БССР (1920) |
Наступнік | Міністэрства асьветы БССР |
Дата ўтварэньня | 17 сьнежня 1920 |
Дата спыненьня існаваньня | 26 сакавіка 1946 |
Штаб-кватэра | Менск |
Кіроўны орган | Савет народных камісараў БССР |
Наркамы
рэдагаваць- Марыя Фрумкіна (1920)
- Усевалад Ігнатоўскі (1920—1926)
- Антон Баліцкі (1926—1929)
- Антон Платун (1929—1933)
- Аляксандар Чарнушэвіч (1933—1936)
- Аляксандар Варончанка (1936)
- Анані Дзякаў (1936—1937)
- Уладзімер Півавараў (1937—1938)
- Еўдакія Уралава (1938—1946)
Беларусь
рэдагавацьУ сьнежні 1920 году Народны камісарыят асьветы Беларускай ССР зрабіў Надзвычайную камісію ліквідацыі непісьменнасьці свай спэцыяльнай камісіяй, якая кіравала навучаньнем малапісьменных у 1920—1930 гадах. У 1921—1922 навучальным годзе ў школах для непісьменных займалася 12 200 чалавек. У 1923 годзе стварылі грамадзкае аб’яднаньне «Далоў непісьменнасьць», удзельнікаў якой зь ліку інтэлегенцыі, навучэнцаў і работнікаў называлі культармейцамі. У 1929 годзе ў БССР працавала каля 4000 гурткоў і пунктаў ліквідацыі непісьменнасьці на 75 000 навучэнцаў. Да 1932 году ў Беларускай ССР пераадолелі непісьменнасьць сярод дарослага насельніцтва[1].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР (1965—1991 гг.). В 3 ч. Ч. 3. — Минск, 2000. — С. 54, 58.