Народны паэт Беларусі
(Перанакіравана з «Народны паэт БССР»)
Наро́дны паэ́т Белару́сі — ганаровае званьне, што надаецца паэтам, якія стварылі выдатныя творы мастацкае літаратуры й маюць вялікія дасягненьні ў разьвіцьці беларускае літаратуры. Уведзенае на загад Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР ад 27 сакавіка 1956 году, ад 1994 году прысвойваецца прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь. Званьні Народнага паэта Беларусі нададзеныя Янку Купалу й Якубу Коласу паводле пастановы СНК БССР.
Сьпіс народных паэтаў Беларусі
рэдагаваць- Янка Купала (1925)
- Якуб Колас (1926)
- Пятрусь Броўка (1962)
- Аркадзь Куляшоў (1968)
- Максім Танк (1968)
- Пімен Панчанка (1973)
- Ніл Гілевіч (1991)
- Рыгор Барадулін (1992)