Альбін Стаповіч (пс. Уладзімер Загорскі; 18 сакавіка 1894, в. Барані, Сьвянцянскі павет, Віленская губэрня, цяпер Астравецкі раён, Гарадзенская вобласьць — 18 сьнежня 1934) — беларускі грамадзка-палітычны і каталіцкі музычны, сьвецкі дзяяч. Брат Казімера Сваяка.

Альбін Стаповіч

лац. Albin Stapovič
Дата нараджэньня 18 сакавіка 1894(1894-03-18)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 18 сьнежня 1934(1934-12-18)[1] (40 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак палітык, публіцыст, музыка
Месца працы
Псэўданімы Уладзімір Загорскі, Арганісты беларус, Анупры С...жнік і Кастусь Каравы
Сябра ў Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні і Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры

Жыцьцяпіс

рэдагаваць
 
Альбін Стаповіч, 1930-я гг.

Нарадзіўся ў вёсцы Барані Сьвянцянскага павету Віленскае губэрні (цяпер Астравецкі раён Гарадзенскае вобласьці).

Навучаўся ў кансэрваторыі Монтвіла ў Вільні, Казанскім унівэрсытэце. Кіраваў касьцёльным хорам у Казані (1913—1921). Пасьля вярнуўся ў Вільню. Навучаўся ў Віленскім унівэрсытэце. У 1922 годзе кіраваў беларускім хорам. Выкладаў музыку ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1923 годзе ўвайшоў у рэвізійную камісію Студэнцкага саюзу. Адзін з заснавальнікаў Беларускага каапэратыўнага земляробча-прамысловага банку.

У 1926 годзе — сакратар Віленскага кола Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры. У 1930—1934 гадах — намесьнік старшыні, старшыня Віленскага кола. Кіраўнік беларускага хору пры ім. Актыўны сябар Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. У 1926 — сакратар, 1927—1930 — віцэ-старшыня. З траўня 1926 году кіраўнік Беларускай друкарні імя Францішка Скарыны. Удзельнік зьезду Сялянскага саюзу 24 сакавіка 1926 году. Нейкі час (1927—1928) рэдактар «Беларускай крыніцы». У 1928—1930 гадах пасол Сойму (абраны ад Блёку нацыянальных меншасьцяў), сябра Беларускага пасольскага клюбу. У 1930 годзе намесьнік старшыні Беларускага нацыянальнага камітэту. У 1930 годзе спрабаваў стварыць уласную палітычную партыю Беларускіх незалежных радыкалаў.

Кіраваў беларускім хорам пры касьцёле сьв. Мікалая ў Вільні.

Ён аўтар нарысаў пра беларускую песьню, стан беларускай музычнай культуры й аўтар некалькіх беларускіх песень, у тым ліку гімна Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры «Дзе чутны мовы нашай гукі».

Альбін Стаповіч вядомы і як публіцыст, аўтар шматлікіх артыкулаў у газэтах і часопісах: «Наш Шлях», «Беларуская крыніца», «Родныя гоні», «Новы шлях», «Шлях моладзі», «Самапомач». «Przegląd Wileński» (пол.) («Віленскі агляд») і інш., якія прысьвечаны беларускай літаратуры й музыкі.

Памёр Альбін Стаповіч 18 сьнежня 1934 г. пасьля цяжкай хваробы сэрца. Вестка пра яго сьмерць абляцела ўсю Вільню. Жалобнае набажэнства правёў ксёндз Адам Станкевіч. Пахаваны Стаповіч у Вільні на могілках Росы на Літаратарскай горцы побач з братам Канстанцінам Стаповічам.

У канцы жыцьця падрыхтаваў першую кніга з задуманага ім шматтомнага выданьня — беларускі сьпеўнік «За Бацькаўшчыну», дзе выбраныя беларускія вершы паклаў на вядомыя народныя мэлёдыі, а многія з мэлёдый напісаў сам. Сьпеўнік выдадзены ў 1935 пасьля сьмерці Стаповіча. Пачынаўся ён зь песьні «Беларусь перад усім», да якой словы й музыку напісаў Альбін Стэповіч. Сталася яна беларускім гімнам беларускай моладзі.[2]


  «Беларусь, хай слова гэта

Будзіць новы дух між нас.

Нам дабро яе — во мэта

І найвышшы наш наказ.

Ні сьляза, ані стагнаньне,

Ні пакора, ані страх,

Толькі праца і змаганьне —

Гэта наш да мэты шлях.

Беларусі сын ніколі

Ні зрачэцца сваіх праў,

Знойдзе дужасьці даволі,

Каб нявольнікам ня стаў

Дык ці ў шчасьця дзень пагодны,

Ці ў буры дні благім —

Знайма першы кліч народны:

Беларусь перадусім!»

 

Памёр уночы з 17 на 18 сьнежня 1934 году ў Віленскай клініцы ад хворасьці сэрца[3].

Бібліяграфія

рэдагаваць

1922
1926
1927
1928
1929

1931
1932
1933
1934
Некралёгі
1935
2009
Архівы
  1. ^ а б Albin Stepowicz // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
  2. ^ Лена Глагоўская. Альбін Стэповіч - ад музыкі да палітыкі. Пра публіцыстычную і грамадскую дзейнасць Альбіна Стэповіча.  (бел.) // пад рэд. Багдановіч І. Э. Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі : зб. арт.. — Мінск: Кнігазбор, 2015. — С. 169—184. — ISBN 978-985-7119-17-2.
  3. ^ j. n. Śvietačy biełaruskaj kultury  (бел.) // Шлях Моладзі. — 1934. — № 13 (73). — С. 4.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць