Рыгор Пукст
беларускі кампазытар
Рыго́р Канстанці́навіч Пукст (27 лістапада 1900, Гомель — 11 лістапада 1960, Менск) — беларускі савецкі кампазытар. Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР (1955).
Рыгор Пукст | |
Рыгор Канстанцінавіч Пукст | |
Дата нараджэньня | 27 лістапада 1900 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 11 лістапада 1960 (59 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | кампазытар, хормайстар |
Месца працы | |
Дзеці | Яўген Рыгоравіч Пукст[d] |
Узнагароды |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Пукст (неадназначнасьць).
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў Маскоўскую кансэрваторыю (1928), з 1929 выкладаў у Омскім музтэхнікуме, у 1932 пераехаў у БССР.
Да Вялікай Айчыннай вайны выкладаў у Гомельскім музычным тэхнікуме, з 1945 — у Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі, музычнай вучэльні і музычнай школе ў Менску. З 1952 — хормайстар, пасьля мастацкі кіраўнік музычнага вяшчаньня Беларускага радыё.
Творчасьць
рэдагавацьАўтар опэраў «Машэка» (1945, па паэме Я. Купалы «Магіла льва»), «Марынка» (1955), «Сьвіцязянка», 6 сымфоніяў, хораў, рамансаў. Аўтар вядомай «Перапёлачкі» (1947). Пісаў музыку да фільмаў і тэатральных спэктакляў.
Ноты
рэдагаваць- Рыгор Пукст. Рамансы (Ноты): для голасу з фартэпіяна. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя музычнай літаратуры, 1958. — 128 с. — 1000 ас.
Узнагароды
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Журавлёв Д. Г. К. Пукст. — Мн.: 1963.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Біяграфія.ру (рас.)
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |