Жанна Некрашэвіч-Кароткая
Жа́нна Вацлаваўна Некрашэ́віч-Каро́ткая (нар. 14 красавіка 1972, Менск) — беларуская лінгвістка. Кандыдатка філялягічных навук (1999).
Жанна Некрашэвіч-Кароткая | |
Дата нараджэньня | 14 красавіка 1972 (51 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | літаратуразнаўца, мовазнаўца, літаратар, гісторык літаратуры, гісторык культуры |
Навуковая сфэра | мовазнаўства[1] і літаратуразнаўства[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філялягічных навук[d] (2013) |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Некрашэвіч.
Жыцьцяпіс рэдагаваць
Скончыла філялягічны факультэт БДУ. Працавала старэйшай выкладніцай катэдры гісторыі беларускай літаратуры БДУ (1995—2001), загадніцай катэдры клясычнай і славянскай філялёгіі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту і дацэнткай катэдры раманскай і клясычнай філялёгіі (2001—2004). З 2005 — у БДУ.
Дасьледуе творы старажытнай беларускай літаратуры, пераважна помнікі лацінскай паэзіі эпохі Рэнэсансу і раньняга Барока. Перакладае з лацінскай, польскай, царкоўнаславянскай і старабеларускай моваў. Аўтарка часопіса «Наша Вера»[2].
Мае больш за 140[3] публікацыяў па гісторыі беларускай літаратуры ХІ—ХІХ стст., у тым ліку — 41[4] публікацыя па гісторыі лацінамоўнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага ХVІ—ХVІІ стст. Аўтарка кнігі «Нясвіжская Мельпамена: Драматургія Францішкі Уршулі Радзівіл» (2002), укладальніца кнігі «Ян Вісліцкі. Пруская вайна» (2005), суаўтарка акадэмічнай «Гісторыі беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў» (т. 1, 2006).
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б Nekrašèvìč-Karotkaja, Žanna Vaclavaŭna // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Жанна НЕКРАШЭВІЧ-КАРОТКАЯ. «Наша Вера». Праверана 17 кастрычніка 2010 г.
- ^ Жана Некрашэвіч-Кароткая. Часопіс «Прайдзісвет». Праверана 17 кастрычніка 2010 г.
- ^ Некрашэвіч-Кароткая Жанна Вацлаваўна. Настаўнік.info. Праверана 17 кастрычніка 2010 г.