Вельбарская культура

археалягічная культура

Вельбарская культура — археалягічная культура жалезнага веку ў паўночнай Польшчы і паўднёва-заходняй Беларусі. Зьявілася ў 120-х гадох н. э., эвалюцыянуючы з аксыўскай культуры. Праіснавала да V стагодзьдзя н. э. Мае повязі з чарняхоўскай культурай, зьмяняецца праскай культурай. Звычайна ідэнтыфікуецца з готамі.

Археалягічныя культуры першай паловы III ст. н. э.

      — вельбарская культура,

      — пшэварская культура,

      — балтыйскія культуры,

      — Рымская імпэрыя.

Эвалюцыя вельбарскай культуры перад міграцыяй да Чорнага мора

      — аксыўская культура,

      — экспансія ў Кашубскае Паморʼе,

      — экспансія ў Познані,

      — экспансія ў Заходняй Прусіі,

      — экспансія ў Мазовіі і Беларусі,

      — Рымская імпэрыя.

Вельбарская і чарняхоўская культуры ў другой палове III стагодзьдзя н. э.:

      — Гёталянд

      — Готлянд

      — вельбарская культура

      — чарняхоўская культура

      — Рымская імпэрыя

Назву атрымала паводле могільніка каля мястэчка Вельбарку (цяпер Мальбарк-Вельбарк) у Ніжнім Павісьленьні. Ад пачатку займала тую ж тэрыторыю, што і яе папярэдніца — аксыўская культура, навакольлі сучасных местаў Гданьску і Хэлмны. Яе ўзьнікненьне зьвязваюць зь міграцыяй готаў з Паўднёвай Швэцыі ў Памяранію. З часам тэрыторыя пашырылася і дасягнула на поўдні навакольляў сучаснага места Познаню. На другой стадыі разьвіцьця (II—IV стагодзьдзі н. э.) пачала прасоўвацца на паўднёвых усход і ў II стагодзьдзі заняла тэрыторыя правабярэжжа Бугу да ракі Гарыні.

Насельніцтва жыло на адкрытых селішчах, якія разьмяшчаліся на берагох рэк, у 2-камэрных жытлах глінабітна-каркаснай канструкцыі. Вырабляла ляпныя прысадзістыя шыракагорлыя гаршкі з порыстай паверхняй, а таксама арнамэнтаваныя рэльефнымі геамэтрычнымі ўзорамі міскі і кубкі. Пахавальныя абрады — трупапалажэньне і трупаспаленьне на безкурганных могільніках.

На тэрыторыі паўднёва-заходняй Беларусі археолягі знайлі могільнікі з абрадам трупаспаленьня: Велямічы, Вялічкавічы, Скорбічы, Берасьцейскі бескурганны могільнік ды іншыя[1].

  1. ^ ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 244.

Літаратура

рэдагаваць