Маўзалей Тэадорыха
Маўзалей Тэадорыха (па-італьянску: Mausoleo di Teodorico) — маўзалей у італьянскай Равэньне, які ў 520 годзе пабудаваў для сябе ў якасьці будучага месца пахаваньня кароль остготаў Тэадорых Вялікі. Адзіны захаваўшыся помнік гоцкага дойлідзтва. Дах будынку маналітны, вагай 300 тон і 10 м у дыямэтры. У 1996 годзе будынак быў уключаны ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.