Ёталянд
гістарычны край Швэцыі
(Перанакіравана з «Гёталянд»)
Ёталянд або Гёталянд (па-швэдзку: Götaland[1]) — гістарычная назва паўднёвай часткі Швэцыі (назва ад паўночна-германскага племя ётаў, гётаў, якія ў старажытнасьці насялялі часкту сучаснага Ёталянду; іншая частка належала да XVII стагодзьдзя Даніі). Адна з трох буйных гістарычных частак Швэцыі (разам з Норляндам і Свэаляндам). Складаецца з 10 ляндскапаў. Геаграфічна знаходзіцца ў паўднёвай Швэцыі, на поўначы мяжуе са Свэаляндам (мяжа праходзіць па глухіх лясах Тывэдэн, Тулёскуг і Кальмордэн).
Займае 22 % плошчы краіны (87 712 км²), дзе жыве амаль 50 % яе насельніцтва (4 543 533 чалавекі на 2011 год)[2].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Nuttall Encyclopædia of General Knowledge (1907)
- ^ ”Folkmängd i landskapen den 31 december 2011”. Statistiska centralbyrån.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 212. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0