Якуб Ганусавіч (? — па 1492) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, маршалак гаспадарскі (1482—1492) і дзяржаўца эйшыскі (1486—1492)

Якуб Ганусавіч
лац. Jakub Hanusavič
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1492
Бацькі Ганус Даўгердавіч

Асноўныя вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Ашмянскім павеце.

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jacobus Hannussowycz (26 верасьня 1492 году)[1], Jacobus Hanussowycz (2 траўня 1494 году)[2], Jacobus Hanussowicz, 6 сакавіка 1498 году)[3], Якуб Ганусович[4]

Біяграфія

рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду, сын Гануса Даўгердавіча, старосты мерацкага. Магчыма, быў у сваяцтве зь віленскім біскупам Войцехам Табарам.

У 1482—1492 гадох быў маршалкам гаспадарскім, у 1486—1492 гадох — дзяржаўцам эйшыскім.

Ажаніўся з Соф’яй (нявысьветленага паходжаньня). Не пакінуў нашчадкаў.

26 верасьня 1492 году запісаў віленскаму біскупу Войцеху Табару маёнтак Відзы ды іншыя землі, што складалі траціну яго ўладаньняў. Хацеў спачыць у Віленскі бэрнардынскім касьцёле, запісаў бэрнардынам пэўную суму грошай. Біскуп мусіў клапаціцца пра памяць яго блізкіх[4].

Мова і культура

рэдагаваць

У сваім лацінамоўным наданьні віленскаму біскупу, зробленым у 1492 годзе, упамінае «народную» назву «гоны» (alias gony)[5]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[6].

  1. ^ Kodeks dyplomatyczny Katedry i Diecezji Wileńskiej: 1468—1501. T. 1, z. 2. — Kraków, 1939. S. 448.
  2. ^ Kodeks dyplomatyczny Katedry i Diecezji Wileńskiej: 1468—1501. T. 1, z. 2. — Kraków, 1939. S. 475.
  3. ^ Kodeks dyplomatyczny Katedry i Diecezji Wileńskiej: 1468—1501. T. 1, z. 2. — Kraków, 1939. S. 525—527.
  4. ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 247.
  5. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 448.
  6. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.

Літаратура

рэдагаваць
  • Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4