Ганусішкі
Ганусішкі (лет. Onuškis) — мястэчка ў Летуве, на беразе Ганусішкаўскага возера. Цэнтар староства Троцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 519 чалавек. Знаходзіцца за 30 км на паўднёвы захад ад Трокаў.
Ганусішкі лац. Hanušiski | |||||
лет. Onuškis | |||||
Касьцёл | |||||
| |||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Раён: | Троцкі | ||||
Вышыня: | 147 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 519 чал. (2011) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°29′10″ пн. ш. 24°35′30″ у. д. / 54.48611° пн. ш. 24.59167° у. д.Каардынаты: 54°29′10″ пн. ш. 24°35′30″ у. д. / 54.48611° пн. ш. 24.59167° у. д. | ||||
Ганусішкі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ганусішкі — мястэчка гістарычнай Троччыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятых Апосталаў Піліпа і Якуба, помнік архітэктуры XIX ст.
Назва
рэдагавацьТапонім Ганусішкі — як і тапонімы Гадуцішкі і Германішкі — традыцыйна пісаўся празь неўласьцівае для летувіскай мовы Г (H). Ён утварыўся ад пашыранага сярод літоўскіх баяраў імя Ганус (Hanus)[1], якое мае германскае паходжаньне. Падобную этымалёгію, відаць, таксама мае назва вёскі Ганусаўшчыны каля Нясьвіжу. Тым часам назву вёскі Ганусіна каля Заслаўя выводзяць ад памяншальнай формы імя Ганна — Ганусі[2].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Ганусишки (1553 год)[6].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Ганусішкі датуецца 1503 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.
У 1511 годзе ў Ганусішках збудавалі першы касьцёл. У 1524 годзе тут заснавалі мястэчка.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ганусішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. У XIX ст. у мястэчку працавалі школа, вінакурня і млын.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ганусішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы час
рэдагавацьПа польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Ганусішкі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1879 год — 197 чал.[7]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 519 чал.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Касьцёл Сьвятых Апосталаў Піліпа і Якуба (1829)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 147—150.
- ^ Сяргей Дубавец, Беларусь — гэта мова, Радыё Свабода, 8 ліпеня 2012 г.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 165.
- ^ Wejssenhof J. Hanuszyszki // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 31.